Podcasts by Category

euroradiofm

euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

6672 - Скарачэнне беларусаў і бой адпрацоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 сакавіка
0:00 / 0:00
1x
  • 6672 - Скарачэнне беларусаў і бой адпрацоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 сакавіка

    Скарачэнне беларусаў і бой адпрацоўцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 29 сакавіка by Euroradio

    Fri, 29 Mar 2024 - 29min
  • 6671 - Міфы пра прышчэпкі і ўратаванне Кейт — Еўразум за 28 сакавіка | Новости Беларуси за 28 марта

    Міфы пра прышчэпкі і ўратаванне Кейт — Еўразум за 28 сакавіка | Новости Беларуси за 28 марта by Euroradio

    Thu, 28 Mar 2024 - 42min
  • 6670 - Наста Ільіна. Пра ліцвінізм, суды над памерлымі і дзеда, якога трэба “не злаваць”

    Генпракуратура на чале са Шведам вырашыла засяродзіць сваю ўвагу не на наглядзе за выкананнем законаў лукашэнкаўскімі сілавымі структурамі, а на тэмах больш важных — генацыдзе беларускага народа ў межах пэўнага, вызначанага палітычнымі патрэбамі рэжыму, перыяду часу і, адпаведна, пакараннем тых, хто ў тым генацыдзе ўдзельнічаў. З іншага боку, у Літве актыўна шукаюць у беларускім асяродку “ліцвінізм”. Які нібыта нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы. Ці сапраўды існуе пагроза “ліцвінізму” нацбяспецы Літвы і ці рэальна падзяліць гісторыю нашых народаў? Што стаіць за спробамі Генпракуратуры пакараць даўно памерлых людзей, якіх вінавацяць у злачынствах у дачыненні да беларусаў? Ці магчыма злавіць той момант, калі народу трэба выжываць, а калі — паўставаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктар гуманітарных навук, гісторык, вядоўца праграмы Іntermarium на “Белсаце” Наста Ільіна

    Thu, 28 Mar 2024 - 50min
  • 6669 - Аляксандр Фрыдман. Навошта Лукашэнка заклаў “запаволеную міну” пад сябе і свой рэжым

    Лукашэнка фактычна выставіў свайго “найлепшага сябра” Пуціна хлусам і падманшчыкам, заявіўшы, насуперак словам Пуціна, што насамрэч тэрарысты, якія здзейснілі напад на “Крокус Сіці Хол”, уцякалі не ва Украіну, а ў… Беларусь. Дзе і мелі намер схавацца ад пераследу расійскіх сілавікоў. На думку экспертаў з Інстытута вывучэння вайны (ISW), гэтая заява Лукашэнкі “можа мець разбуральныя палітычныя наступствы для Лукашэнкі і яго рэжыму”. Што магло прымусіць Лукашэнку пярэчыць Пуціну і ці правільныя высновы зрабілі з гэтых слоў эксперты ISW? Каму найперш былі скіраваныя словы пра ўцёкі ў Беларусь і ці дасягнулі яны неабходных вушэй? Ці пачулі на Захадзе папярэджанне Сахашчыка і які лёс чакае Орбана? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    Thu, 28 Mar 2024 - 57min
  • 6668 - Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю

    28 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — навукоўца, лектарка на факультэце нямецкіх і славянскіх моў, кіно і СМІ ўніверсітэта Санта-Барбары (ЗША), сяброўка Беларускай Рады культуры, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і суполкі беларусаў Лос-Анжэлеса Саша Рэйзар. Найперш нам неабходна імкнуцца пабудаваць краіну, дзе будуць паважаць правы чалавека. І дзе кожны чалавек меў бы магчымасць развівацца без аніякіх перашкод. Якіх бы кірункаў гэтае развіццё ні тычылася: бізнесу, навуковай дзейнасці, творчасці альбо адукацыі. Пры гэтым нам ні ў якім разе нельга забывацца на нашыя нацыянальныя адметнасці, перакананая Саша Рэйзар. Пра тое, як эміграцыя ўплывае на пачуццё нацыянальнай свядомасці і годнасці, навошта нам у сучасным свеце імкнуцца захоўваць сваё і ў якім фільме паказаная нашая нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашай Рэйзар.

    Thu, 28 Mar 2024 - 55min
Show More Episodes