Podcasts by Category

Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Бібліятэка Kamunikat

Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org

375 - Валянцін Тарас — Кропка над «і». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік
0:00 / 0:00
1x
  • 375 - Валянцін Тарас — Кропка над «і». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    Валянцін Тарас — Кропка над «і». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    Вайна вачыма падлетка-партызана. 13 гадоў — той узрост, калі памяць схоплівае ўсё самае істотнае. Кожную забаўную дробязь і кожную страшную дэталь. А калі той колішні падлетак — майстар слова Валянцін Тарас, дык праўда вайны выяўляецца ўва ўсёй сваёй жудаснай праўдзівасці.

    Музыка: Таццяна Карпіловіч

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    Mon, 26 Oct 2026 - 3h 41min
  • 374 - Валянцін Тарас — На арбіце «Звязды». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    Валянцін Тарас — На арбіце «Звязды». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    Чытаць галоўную афіцыёзную газету сярэдзіны 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Які занятак можа быць больш сумным? І, разам з тым, як жа весела чытаць пра тое, што адбывалася «за кулісамі» таго органу ЦК КПБ. Вядома, справа ў тым, хто апісвае тую эпоху. Так рассмяшыць мог толькі Валянцін Тарас. І гэта не набор рэдакцыйных баек. Гэта сапраўдная трагікамедыя.

    Музыка: Таццяна Карпіловіч

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    Thu, 13 Aug 2026 - 3h 50min
  • 373 - Валянцін Тарас — Прарочыя сны. На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    Валянцін Тарас — Прарочыя сны. На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    «На выспе ўспамінаў» — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны (быў партызанам), каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. У раздзеле «Прарочыя сны» аўтар апавядае поўныя містыкі неверагодныя гісторыі сваіх вешчых сноў. Якія часам прыносілі папярэджанні ад дзядоў, якія сышлі з жыцця. Часам, у хвіліны адчаю, даравалі надзею. А часам і ратавалі жыццё. Гісторыі, напісаныя з фірменным тарасаўскім гумарам, чытаюцца на адным дыханні. Спадзяёмся, слухацца будуць з не меншым імпэтам.

    Музыка: Таццяна Карпіловіч

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    Tue, 21 Jul 2026 - 2h 44min
  • 372 - Ігар Бабкоў — Хвілінка. Другая кніга. Чытае Зміцер Бартосік

    Ігар Бабкоў — Хвілінка. Другая кніга. Чытае Зміцер Бартосік

    Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    Fri, 05 Dec 2025 - 5h 35min
  • 371 - Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 3. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш

    Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 3. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш

    «Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная».

    Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.

    Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:

    «Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».

    Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.

    Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.


    ISBN 978-83-67937-68-9

    Wed, 17 Sep 2025 - 9h 21min
Show More Episodes