Filtrer par genre

Літрадыё

Літрадыё

litradio.by

Серыя падкастаў Літрадыё "Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці. "Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі. "Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.

53 - Павел Анціпаў / Адкуль бяруцца кнігі
0:00 / 0:00
1x
  • 53 - Павел Анціпаў / Адкуль бяруцца кнігі

    Пісьменніцкі позірк Паўла Анціпава абсалютна пазбаўлены драматызму. На жыццёвыя падзеі, нават сумныя, на сябе самога ды іншых персанажаў ён глядзіць іранічна. Таму ягоныя кнігі заўжды чытаеш з лёгкай усмешкай і настальгіяй. Раманы “Верхом на звезде” і “Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать” пераносяць нас у атмасферу “нулявых” і 2010-х, дзе пануюць маладосць, літтусоўка, адважнае безграшоўе і непераадольнае жаданне стаць пісьменнікам.

    У новым выданні падкаста Павел распавядае, як нататкі і дзённікі дапамагаюць яму ўскрыць закансерваваны час, чым ён суцяшае сябе, калі крыўдзіць прататыпаў сваіх тэкстаў, чаму для яго важна пісаць пра самае асабістае і балючае — у тым ліку пра бацьку і сына. А вось на пытанне пра каханне не адказвае, бо хоча зрабіць яго матэрыялам для наступнай кнігі.

    Асабістыя падзеі
    1:17 Неідэальны бацька-мастак
    3:11 Дзіцячы ўспамін з уступнага сачынення
    4:37 Смерць таты, прадбачаная за 10 гадоў
    5:49 Каханне як тызер новай кнігі
    6:06 Мінск, які быў напісаны, і Магілёў, які будзе
    7:53 Боль у стасунках з бацькам і сынам
    9:31 Алкаголь як спосаб збору матэрыялу
    9:58 Імправізацыя на гітары і ў пісьме
    11:14 Музычны правал, які быў да лепшага
    12:20 Чаму пісьменніку патрэбная смеласць
    14:44 Як выпадкова ўзнікла Літрадыё
    15:45 Ці дапамагае праца ў выдавецтве пісаць?
    17:53 Апавяданне, якое каштавала 200 долараў
    18:32 Літаратура ў адрыве ад знешняга свету
    19:48 Зошчанка, Даўлатаў і іншыя настаўнікі
    25:01 Літінстытут, які нічога не даў
    26:39 Платон — афігенскі чувак

    Творчыя прыёмы
    28:07 Пісьменніцкія рытуалы
    31:56 Пісьменніцкая дысцыпліна
    33:12 Калі прыходзіць натхненне?
    34:20 Як знайсці час на пісьменніцтва?
    35:18 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?
    38:09 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
    39:30 Ці карысна рабіць нататкі?
    42:36 Дзённікі
    46:42 Першы чытач
    48:13 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор?
    49:50 Ці патрэбная візуалізацыя персанажаў і падзей рамана?
    52:08 Адкуль бяруцца сюжэты
    53:43 Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі?
    55:48 Ці можна пісаць дзве кнігі адначасова?
    56:44 Што прасцей пісаць — праўду ці вымысел?
    58:28 Ці этычна пісаць гісторыі іншых людзей?
    1:01:40 Перфекцыянізм — дабро ці зло?
    1:03:06 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў?
    1:04:11 Ці складана пісаць пра асабістае?
    1:05:06 Як знайсці свой голас?
    1:06:45 Ці ўплывае пісьменніцтва на лад жыцця?

    1:08:15 Эпілог. Тры парады тым, хто піша

    litradio.link

    Thu, 05 Nov 2026 - 1h 10min
  • 52 - Юля Арцёмава / Адкуль бяруцца кнігі

    Пісьменства не заўсёды перажывае эміграцыю. Часам яно знікае разам з адрасам, звычнымі маршрутамі і словамі — і тады даводзіцца вучыцца пісаць нанова: праз страх, праз дысцыпліну, праз штодзённую ўпартасць. Юля Арцёмава прайшла гэты шлях і цяпер ведае, чаму не можа не пісаць.

    Аўтафікцыйны раман Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова” прысвечаны эміграцыі — у 2021 годзе аўтарка ўцякла з Беларусі ва Украіну, а адтуль у Польшчу. Але насамрэч галоўнай падзеяй кнігі з’яўляецца пісьменніцтва, якое было страчанае праз траўму пераезду, а потым паступова вярталася. Пісьменніцтва зрабілася для Юлі самай важнай справай. Дзеля яго яна звольнілася з працы ў айці, змяніла лад жыцця і выбудавала жалезную дысцыпліну, якая дапамагае пісаць літаральна кожны дзень.

    У новым выданні падкаста аўтарка распавядае, чаму не можа не пісаць, нягледзячы на пакуты, як шукае голас для кожнага тэксту і ці магчыма ператварыць самацэнзуру ў мастацкі прыём, калі пішаш пра рэальных людзей.

    Асабістыя падзеі
    1:12 Чаму складана паказаць свае тэксты каханаму чалавеку
    5:08 Смерць і адлегласць да яе ў напісаных кнігах
    7:06 Муж фатограф і адзін з чытачоў
    11:35 Эміграцыя, якая забіла пісьменніка і ўзгадавала новага
    16:26 Як Юля кінула працу ў айці дзеля пісьменніцтва
    20:13 Мастацтва не мусіць рабіцца бескаштоўна

    Творчыя прыёмы
    21:52 Пісьменніцкія рытуалы
    24:02 Пісьменніцкая дысцыпліна
    30:36 Як пісьменніцтва ўплывае на лад жыцця?
    32:39 Калі прыходзіць натхненне?
    35:13 Як знайсці час на пісьменніцтва?
    38:00 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?
    42:31 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?
    45:29 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
    51:56 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор
    54:58 Ці патрэбна візуалізаваць герояў і падзеі рамана?
    57:06 Колькі часу пішацца раман і ці можна пісаць два творы адначасова?
    59:17 Ці этычна пісаць гісторыі іншых людзей?
    1:08:04 Як знайсці свой голас?
    1:10:12 Чарнавікі
    1:12:13 Чаму пісьменнікі любяць пісаць пра пісьменніцтва?
    1:16:01 Ці складана пісаць пра асабістае?
    1:17:19 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?

    1:21:47 Эпілог. Тры парады тым, хто піша

    litradio.link

    Fri, 16 Oct 2026 - 1h 25min
  • 51 - Юля Цімафеева / Адкуль бяруцца кнігі

    Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі. 

    Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гісторыю выгнання — высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння.  

    У чарговым выданні падкасту Юля Цімафеева распавядае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць. Як пісала “Менскі дзённік” у пальчатках ангельскай мовы. Пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. А таксама тлумачыць, навошта чытае ўсе раманы Альгерда Бахарэвіча ўголас і як яе захапаленне калажамі звязана з траўмай эміграцыі.


    Mon, 11 Nov 2024 - 50min
  • 50 - Андрэй Хадановіч / Адкуль бяруцца кнігі

    Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею. 

    У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.


    Wed, 06 Nov 2024 - 1h 15min
  • 49 - Альгерд Бахарэвіч / Адкуль бяруцца кнігі

    Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.

    У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў.

    Fri, 01 Nov 2024 - 50min
Afficher plus d'épisodes