Filtrer par genre

TOK | TALK Беларусь

TOK | TALK Беларусь

Наша Ніва

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

111 - Аб працы з Макеем і яго смерці, пратэстах і заробках у МЗС Беларусі | Экс-дыпламат БУШЫЛА ў ТОК
0:00 / 0:00
1x
  • 111 - Аб працы з Макеем і яго смерці, пратэстах і заробках у МЗС Беларусі | Экс-дыпламат БУШЫЛА ў ТОК

    Герой новага выпуску ТОК – дасведчаны дыпламат Андрэй Бушыла, які больш за 20 гадоў працаваў у МЗС Беларусі на еўрапейскім кірунку, але звольніўся ў жніўні 2020-га. У вялікай размове – аб працы з Уладзімірам Макеем, ранейшых адлігах у стасунках з Еўропай, цяперашняй ролі МЗС і ключавых фігурах. А таксама пра цяперашнюю палітыку ЕС у дачыненні да Лукашэнкі і ягонай сістэмы.

    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:27 – як трапіў у МЗС

    01:35 – пра заробкі дыпламатаў

    05:16 – пра знаёмства з Макеем

    06:13 – стыль працы Макея

    09:34 – роля Макея ў сістэме да 2020 года

    24:11 – хто меў большы ўплыў: МЗС ці сілавікі

    29:23 – чаму ў 2020-м Макей застаўся з Лукашэнкам

    48:35 – роля міністра Максіма Рыжанкова

    50:04 – што сабой уяўляе Валянцін Рыбакоў 

    51:08 – уплыў Наталлі Пяткевіч

    57:22 – галоўнае правіла пратаколу

    1:04:08 – як адбывалася адліга ў адносінах з Еўропай

    1:09:50 – ці правільна дзейнічае Еўропа ў дачыненні да Лукашэнкі цяпер

    1:24:21 – пра ліст былых палітвязняў з заклікам да Еўропы

    Sun, 08 Nov 2026 - 1h 28min
  • 110 - «Абельская і яе сын прыязджалі ў Вільню, мы разам сядзелі ў рэстаранах» | Алег Каўрыгін у ТОК

    У новым выпуску ТОК стваральнік сеткі клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін раскрывае невядомыя дэталі таго, як у яго адціскалі бізнэс у Мінску, як да гэтага датычныя Дзмітрый Абельскі і некалі высокапастаўлены сілавік, губазікавец Уладзімір Ціхіня. Гаворыць пра суседства з Віктарам Шэйманам і пра тое, як атрымаў участак у элітным Тарасаве. Дзеліцца неверагоднымі дэталямі хрышчэння сыноў у Ватыкане. А таксама заяўляе пра нядаўні таемны візіт у Мінск. 

    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:56 – як апынуўся ў Беларусі

    05:08 – як пачынаўся «Новы зрок»

    07:03 – як зарабіў першыя грошы

    09:31 – пра нападкі на бізнэс 

    12:27 – як працаваў «Новы зрок» у Кіеве ў 2022 годзе

    20:17 – пра затрыманне па «чырвоным апавяшчэнні» Інтэрпала

    27:09 – пра крымінальныя справы да 2017-га 

    34:07 – як затрымлівалі 

    45:00 – чаму не хадзіў на мітынгі

    48:31 – роля Дзмітрыя Абельскага ў адцісканні бізнэсу Каўрыгіна 

    51:29 – як былы топ-сілавік Ціхіня дапамагаў Абельскаму

    57:01 – хто быў перамоўшчыкам з боку Абельскага

    1:04:38 – пра гісторыю пасадкі ўласніка ГД «Ждановічы» Яўгена Шыгалава і дом у элітным Тарасаве

    1:11:48 – суседства з Віктарам Шэйманам

    1:13:40 – чаму не пайшоў на здзелку

    1:14:40 – пра фінансавы стан «Новага зроку»

    1:19:16 – чаму не было прыбыткаў

    1:21:45 – што стала з былымі супрацоўнікамі «Новага зроку»

    1:31:20 – пра міністраў аховы здароўя

    1:32:35 – пра машыну і гадзіннік

    1:36:08 – пра хрышчэнне дзяцей у Ватыкане

    1:48:55 – пра дзяцей

    1:51:19 – пра жыццё на Мальце

    1:52:28 – пра нядаўнюю таемную паездку ў Мінск

    Sun, 01 Nov 2026 - 2h 09min
  • 109 - Пасля разносу ад Лукашэнкі захварэў і знік важны чыноўнік: загадкавая драма | ЛОЙКА і РОЎДА — ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем лёс Віцебшчыны і кіраўніка вобласці, які раптоўна знік пасля сустрэчы з Лукашэнкам. Разбіраемся, дзеля чаго алігарху Вераб’ю прыватнае народнае апалчэнне. Гаворым пра Ліцэй БДУ і пра тое, чаму насамрэч яго перайменавалі ў Ліцэй імя Дзяржынскага, а таксама пра дзіўныя справы ў Акадэміі навук. Гаворым пра драму ў сям’і бізнэсоўца Валерыя Сахашчыка і новыя праблемы Вольгі Карач. А таксама тлумачым сутнасць важных зменаў на рынку нерухомасці ў Мінску.


    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:42 – што стала з Рагожнікам пасля сустрэчы з Лукашэнкам

    04:03 – каму Лукашэнка збіраецца раздаць зямлю на Віцебшчыне

    07:45 – што за апалчэнне ў алігарха Вераб’я

    23:09 – што адбываецца з Ліцэем БДУ

    29:36 – чаму бацькі змагаюцца з указам №304, які змяніў правілы дабрачынных збораў

    41:40 – вельмі дзіўнае новаўвядзенне ў Акадэміі навук

    43:30 – драма Валерыя Сахашчыка

    1:00:13 – вялікія змены на рынку нерухомасці ў Мінску

    1:07:18 – у Вольгі Карач новыя праблемы

    1:13:55 – улады ўзяліся за гідаў

    Sun, 25 Oct 2026 - 1h 18min
  • 108 - Лукашэнка зладзіў мітусню ў Генштабе, а Ціханоўскі зноў хаміць | Лойка і Роўда — ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем значныя перастаноўкі ў Генштабе і Адміністрацыі Лукашэнкі, пагрозы ўладаў карыстальнікам Threads, важныя змены ў арганізацыі дабрачынных збораў, гучную гісторыю з кватэрай ад Лукашэнкі для мамы трайнят, а таксама дзіўныя каментары Сяргея Ціханоўскага на адрас жанчын. 


    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:42 – чаму Лукашэнка зрабіў перастаноўкі ў Генштабе і Адміністрацыі

    07:38 – цікавае прызначэнне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю

    13:09 – новы набор на бясплатны анлайн-курс «Супольнасць NEXT» ад Nation of Leaders: https://bit.ly/47tUOfO

    14:18 – улады збіраюцца арыштоўваць за скаргі ў Threads?

    23:28 – што змяніў гучны ўказ Лукашэнкі для дабрачынных збораў

    38:19 – соль у рэзананснай гісторыі з кватэрай для мамы трайнят

    45:31 – пра рызыкі развіцця штучнага інтэлекту

    1:03:22 – у які новы скандал уляпаўся Ціханоўскі

    1:18:44 – чый Шагал

    Sun, 04 Oct 2026 - 1h 27min
  • 107 - Куды схавалі Колю Лукашэнку і чаму нервуецца яго бацька | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, барацьбу ўладаў з казіно і інтарэсы сям’і Лукашэнкі, а таксама засілле аўто ў дварах. Спрачаемся пра скандальныя калготы Conte і гаворым пра тое, чаму ўвядзенне надгляду дзяцей у школах так раззлавала бацькоў. 


    00:00 – вырвана з кантэксту

    00:56 – што трэба разумець пра новыя вызваленні палітвязняў

    20:46 – пра паездку Пачобута ў Беларусь

    23:57 – што за новыя дэвайсы WAHL для жанчын

    29:23 – чаму Лукашэнка абурыўся казіно і пры чым тут яго сям’я

    35:20 – дзе служыць Мікалай Лукашэнка?

    37:48 – як улады будуць вырашаць праблемы з аўтамабілямі ў дварах

    46:36 – што за скандальныя калготы Conte

    57:42 – навошта ў школах увялі шмон дзяцей

    1:08:23 – рэзанансная гісторыя з маршрутчыкам

    1:16:30 – Воля адказвае на пытанні гледачоў

    Sun, 20 Sep 2026 - 1h 22min
Afficher plus d'épisodes