Nach Genre filtern

Альпійская балада

Альпійская балада

Васіль Быкаў

«Альпійская балада» — самая рамантычная і загадкавая аповесць Васіля Быкава і самая не быкаўская, бо расказвае не столькі пра вайну, сколькі пра каханне. Каханне беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Прачытаўшы аповесць, Пімен Панчанка — галоўны рэдактар «Маладосці», дзе ўпершыню была надрукавана «Альпійская балада», — сказаў: «Канешне, усё тое — няпраўда, а верыцца. Значыць, гэта — мастацтва». Апублікаваўшы «Альпійскую баладу», Васіль Быкаў усё жыццё пасля сцвярджаў, што прататыпам галоўнай гераіні была італьянская дзяўчына Джулія, якую ён сустрэў у аўстрыйскіх Альпах у час вайны і якая шукала свайго Івана, але незадоўга да смерці пісьменнік засведчыў, што ніякага прататыпа не было, і Джулію ён прыдумаў. «Бунін піша ў дзённіку, што ўсе свае творы выдумаў. Баюся сабе прызнацца, але, мусіць, і я таксама. А пасля неяк сачыняў “гісторыю стварэння”, бо няёмка было прызнацца, што прыдумаў. Дый чытачам нецікава», — запісаў Быкаў у нататніку, які быў апублікаваны ўжо пасля ягонай смерці. Вокладка: Артур Вакараў

25 - Частка 1
0:00 / 0:00
1x
  • 25 - Частка 1
    Sat, 04 Nov 2023 - 15min
  • 24 - Частка 2
    Sun, 05 Nov 2023 - 12min
  • 23 - Частка 3
    Mon, 06 Nov 2023 - 14min
  • 22 - Частка 4
    Tue, 07 Nov 2023 - 22min
  • 21 - Частка 5
    Wed, 08 Nov 2023 - 20min
Weitere Folgen anzeigen