Filtrer par genre
«Як тут як там» — гэта новы падкаст Менскай урбаністычнай платформы, дзе нашы ўнутраныя дэбаты пра сучасную ўрбаністыку выходзяць у публічную прастору. У кожным эпізодзе мы сустракаемся ўтраіх, каб з розных бакоў прафесійнай экспертызы падыскутаваць пра сусветныя ўрбаністычныя трэнды, а таксама парэфлексаваць, як гэтыя сусветныя тэндэнцыі адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Мы не гарантуем простых адказаў на складаныя пытанні, але абяцаем цікавыя гутаркі і прастору для разваг.
www.mienskurban.space
- 6 - «Экалогія ў горадзе: чаму не ўсе праекты аднолькава карысныя»
Мы жывём у часы змены клімату, калі гарады з дапамогай розных праектаў спрабуюць адаптавацца да новай рэчаіснасці. Пры гэтым ім даводзіцца ўлічваць бюракратычныя, культурныя, эканамічныя і іншыя асаблівасці. Але ці сапраўды гэтыя праекты працуюць і ці заўсёды прыносяць карысць? У гэтым эпізодзе пагаворым пра: прыклады праектаў, у якіх экалагічныя мэты ўступаюць у канфлікт з іншымі каштоўнасцямі і інтарэсамі ў горадзе; тое, як зялёныя праекты могуць супярэчыць культурнаму кантэксту і звычкам гараджан_ак; паспяховыя прыклады гарадскіх экалагічных праектаў і тое, што могуць зрабіць спецыяліст_кі і гараджан_кі, каб такія ініцыятывы сапраўды прыносілі карысць.
Mon, 09 Nov 2026 - 5 - «Фатаграфія для архітэктараў: як і для чаго мы здымаем»
Мы фатаграфуем будынкі, вуліцы і ландшафты, каб зафіксаваць убачанае, але што гэтыя здымкі могуць расказаць пра месца і людзей? Як фатаграфія дапамагае даследаваць гарады і ландшафты? Дзе заканчваюцца яе магчымасці ў апавяданні гісторыі — і што застаецца па-за кадрам? У гэтым эпізодзе пагутарым пра: - праекты, дзе фатаграфія становіцца галоўным метадам даследавання, яго вынікам ці нагодай для размовы; - тое, як праз здымкі лепш разумець людзей і іх сувязі з месцам; - тое, што і як варта здымаць, каб фатаграфіі дапамагалі захоўваць спадчыну; - практычныя прыёмы здымкі ў палявых умовах: як атрымаць добры вынік і задавальненне ад працэсу.
Sun, 11 Oct 2026 - 4 - «Ці зможа спадчына без рэстаўратараў?»
Гутарка пра тое, як у Беларусі складваецца крызіс у рэстаўрацыі: чаму адукацыйныя праграмы і інстытуты закрываюцца, мадэрнізм 1970-х у Мінску «рамонтамі» губляе каштоўнасць, як энтузіясты і цэхавая культура «майстар–вучань» доўгі час трымалі сферу замест устойлівай сістэмы адукацыі і фінансавання, і чаму без адказнасці спецыялістаў і жывых супольнасцяў архітэктурная памяць гарадоў можа проста не дажыць да будучыні.
Wed, 17 Dec 2025 - 3 - «Іржавая будучыня беларускіх гарадоў»
Прамысловая спадчына — што мы на самой справе называем спадчынай і як фарміруюцца гісторыі вакол заводаў, фабрык і індустрыяльных зон? У эпізодзе абмяркоўваем сумленнасць наратываў, ролю людзей і супольнасцяў, значэнне фізічнай абалонкі і магчымасці, якія адкрывае пераасэнсаванне і рэвіталізацыя прамысловых тэрыторый.
Tue, 09 Dec 2025 - 2 - «Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі?»
Часам амбітныя гарадскія задумы ператвараюцца ў недабуды, фінансавыя дзіркі і мемы, якімі пужаюць планіроўшчыкаў. Чаму гэта адбываецца і дзе менавіта ўсё ламаецца? Разбіраем, як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі, на прыкладах шрубалётнай архітэктуры Эміратаў, эфекту Більбао і іміджавай гісторыі манарэйкі.
Sun, 23 Nov 2025 - 1 - «Панэлькі — хто каго перажыве?»
Панэльная забудова — гэта тое, што атачае кожнага і кожную з нас у беларускіх гарадах, робячы іх “шэрымі” і аднолькавымі. Але ці сапраўды панэлькі пазбаўляюць нашы гарады самабытнасці? Ці, можа, панэльная забудова — гэта інструмент, што дапамагае нам займець свае квадратныя метры ва ўмовах росту коштаў на жыллё? У першым эпізодзе падкаста мы пагутарым пра: панэлькі як жылы аб’ект прасторавую арганізацыю панэльных мікрараёнаў значэнне панэлек для сучасных гарадоў уяўныя мадэлі будучыні, дзе панэльная забудова ёсць і дзе яе няма
Sat, 01 Nov 2025
Podcasts similaires à «Як тут як там»
El Partidazo de COPE COPE
Herrera en COPE COPE
La Linterna COPE
Es la Mañana de Federico esRadio
La noche de Cuesta esRadio
La Trinchera de Llamas esRadio
Hondelatte Raconte Europe 1
Affaires sensibles France Inter
LEGEND Guillaume Pley
CHRONIQUES CRIMINELLES Jacques Pradel - TF1
El colegio invisible OndaCero
La Rosa de los Vientos OndaCero
Les grands dossiers de l'Histoire par Franck Ferrand Radio Classique
Espacio en blanco Radio Nacional
Entrez dans l'Histoire RTL
Le grand récit RTL
Les Grosses Têtes RTL
L'Heure Du Crime RTL
El Larguero SER Podcast
Nadie Sabe Nada SER Podcast
SER Historia SER Podcast
Todo Concostrina SER Podcast
Un Libro Una Hora SER Podcast
HISTORIAS DE LA HISTORIA VIVA RADIO
