Nach Genre filtern

«‎Як тут як там»

«‎Як тут як там»

Менская ўрбаністычная платформа

«‎Як тут як там» — гэта новы падкаст Менскай урбаністычнай платформы, дзе нашы ўнутраныя дэбаты пра сучасную ўрбаністыку выходзяць у публічную прастору. У кожным эпізодзе мы сустракаемся ўтраіх, каб з розных бакоў прафесійнай экспертызы падыскутаваць пра сусветныя ўрбаністычныя трэнды, а таксама парэфлексаваць, як гэтыя сусветныя тэндэнцыі адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Мы не гарантуем простых адказаў на складаныя пытанні, але абяцаем цікавыя гутаркі і прастору для разваг.

www.mienskurban.space


6 - «‎Экалогія ў горадзе: чаму не ўсе праекты аднолькава карысныя»
0:00 / 0:00
1x
  • 6 - «‎Экалогія ў горадзе: чаму не ўсе праекты аднолькава карысныя»

    Мы жывём у часы змены клімату, калі гарады з дапамогай розных праектаў спрабуюць адаптавацца да новай рэчаіснасці. Пры гэтым ім даводзіцца ўлічваць бюракратычныя, культурныя, эканамічныя і іншыя асаблівасці. Але ці сапраўды гэтыя праекты працуюць і ці заўсёды прыносяць карысць? У гэтым эпізодзе пагаворым пра: прыклады праектаў, у якіх экалагічныя мэты ўступаюць у канфлікт з іншымі каштоўнасцямі і інтарэсамі ў горадзе; тое, як зялёныя праекты могуць супярэчыць культурнаму кантэксту і звычкам гараджан_ак; паспяховыя прыклады гарадскіх экалагічных праектаў і тое, што могуць зрабіць спецыяліст_кі і гараджан_кі, каб такія ініцыятывы сапраўды прыносілі карысць.

    Mon, 09 Nov 2026
  • 5 - «Фатаграфія для архітэктараў: як і для чаго мы здымаем»

    Мы фатаграфуем будынкі, вуліцы і ландшафты, каб зафіксаваць убачанае, але што гэтыя здымкі могуць расказаць пра месца і людзей? Як фатаграфія дапамагае даследаваць гарады і ландшафты? Дзе заканчваюцца яе магчымасці ў апавяданні гісторыі — і што застаецца па-за кадрам? У гэтым эпізодзе пагутарым пра: - праекты, дзе фатаграфія становіцца галоўным метадам даследавання, яго вынікам ці нагодай для размовы; - тое, як праз здымкі лепш разумець людзей і іх сувязі з месцам; - тое, што і як варта здымаць, каб фатаграфіі дапамагалі захоўваць спадчыну; - практычныя прыёмы здымкі ў палявых умовах: як атрымаць добры вынік і задавальненне ад працэсу.

    Sun, 11 Oct 2026
  • 4 - «Ці зможа спадчына без рэстаўратараў?»

    Гутарка пра тое, як у Беларусі складваецца крызіс у рэстаўрацыі: чаму адукацыйныя праграмы і інстытуты закрываюцца, мадэрнізм 1970-х у Мінску «рамонтамі» губляе каштоўнасць, як энтузіясты і цэхавая культура «майстар–вучань» доўгі час трымалі сферу замест устойлівай сістэмы адукацыі і фінансавання, і чаму без адказнасці спецыялістаў і жывых супольнасцяў архітэктурная памяць гарадоў можа проста не дажыць да будучыні.

    Wed, 17 Dec 2025
  • 3 - «Іржавая будучыня беларускіх гарадоў»

    Прамысловая спадчына — што мы на самой справе называем спадчынай і як фарміруюцца гісторыі вакол заводаў, фабрык і індустрыяльных зон? У эпізодзе абмяркоўваем сумленнасць наратываў, ролю людзей і супольнасцяў, значэнне фізічнай абалонкі і магчымасці, якія адкрывае пераасэнсаванне і рэвіталізацыя прамысловых тэрыторый.

    Tue, 09 Dec 2025
  • 2 - «‎Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі?»‎

    Часам амбітныя гарадскія задумы ператвараюцца ў недабуды, фінансавыя дзіркі і мемы, якімі пужаюць планіроўшчыкаў. Чаму гэта адбываецца і дзе менавіта ўсё ламаецца? Разбіраем, як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі, на прыкладах шрубалётнай архітэктуры Эміратаў, эфекту Більбао і іміджавай гісторыі манарэйкі.

    Sun, 23 Nov 2025
Weitere Folgen anzeigen