Filtra per genere

Каласы пад сярпом тваім. Кніга першая. Выйсце крыніц

Каласы пад сярпом тваім. Кніга першая. Выйсце крыніц

Уладзімір Караткевіч

Адзін з найбольш значных твораў беларускай літаратуры. У 2016 годзе раман «Каласы пад сярпом тваім» быў прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман прысвечаны часу напярэдадні паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі. Складаецца з дзвюх частак: «Выйсце крыніц» і «Сякера пры дрэве». Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве – у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. Акрамя літаратурных персанажаў, народжаных фантазіяй аўтара, ёсць і рэальныя гістарычныя асобы. Крытык Дзяніс Марціновіч у адным з інтэрв’ю назваў раман культавым, сімвалам свайго часу: «Караткевіч адкрыў Беларусь, чыя гісторыя была схаваная ў цёмны пакой на доўгія дзесяцігодзьдзі» Валянціна Андрэева рыхтаваўшы першую непадцэнзурную публікацыю рамана, адзначыла: калі вы чыталі «Каласы» да 2014 года, то вы чыталі іх у падцэнзурнай савецкай версіі. З таго часу раман павялічыўся на 25% і вярнуў сабе многае з таго, што было выкраслена ідэолагамі. Аўдыяверсія створаная камандай праекту «Кніжны воз». Аўтарка ідэі і ўкладальніца – Алеся Сёмуха. Рэдактары запісу – Сяргей Шупа, Галя Костка. Музыка – Вольга Падгайская. Апрацоўка гуку – Аляксандр Зелянеўскі.Увага! Рэкамендуецца для праслухоўвання дзецям, старэйшым за 14 гадоў, альбо ў прысутнасці дарослых. Чытаюць: Галя Костка, Аляксандр Леановіч

32 - Раздзел 32.
0:00 / 0:00
1x
  • 32 - Раздзел 32.
    Sat, 06 Dec 2025 - 1h 53min
  • 31 - Раздзел 31.
    Fri, 05 Dec 2025 - 56min
  • 30 - Раздзел 30.
    Thu, 04 Dec 2025 - 57min
  • 29 - Раздзел 29.
    Wed, 03 Dec 2025 - 35min
  • 28 - Раздзел 28.
    Tue, 02 Dec 2025 - 1h 11min
Mostra altri episodi