Nach Genre filtern
tru krajm paliavańnie

- 13 - Мікалай Радкевіч
Апошні выпуск перанясе нас у часы Расійскай Імперыі. У выпуску мы даведаемся хто стаў апошнім маньякам гэтае дзяржавы. Чаму яго называлі Пецярбургскім Джэкам Трыбушыльнікам і як следства будзе збіраць звесткі пра асобу злачынца? Даведайцеся пра гэтае ў нашым выпуску. 18+
Thu, 02 Nov 2023 - 12 - Яхім Кныхала
Здзіслаў Мархвіцкі ўжо за кратамі і нарэшце жанчыны Сялезскага ваяводства могуць дышаць спакойна. Ці не? А хоць калісці маглі? Вампір яшчэ нават не паспеў выступіць у судзе, як Яхім Кныхала, натхніўшыся злачынствамі Мархвіцкага, пачынае новую серыю. 18+
Thu, 26 Oct 2023 - 11 - Міхаіл Маскалёў
Гэта гісторыя перанясе нас у 90-я. Мы адсочым крывавы шлях яшчэ аднаго серыйніка з Беларусі, які не абмежаваўся толькі межамі нашай краіны. Усе падрабязнасці ў гэтым выпуску. 18+
Thu, 19 Oct 2023 - 10 - Здзіслаў Мархвіцкі
Гэтая гісторыя, магчыма, самая скандальная ў Польшчы. Справа нават не ў тым, што злодзей забіў так шмат жанчын (а забіў ён немала), а ў тым, ці сапраўды быў пакараны той чалавек?
Thu, 12 Oct 2023 - 9 - Юры Курыльскі і Аляксандр Сяргейчык
Гэты выпуск будзе не стандартны, ён зроблены з двух частак, кожная з якіх раскажа гісторыю серыйнага забойцы. Першая частка перанясе нас у Віцебскую вобласць дзе зноў з’яўляецца забойца жанчын і падобна да Міхасевіча наводзіць жах на Наваполацк і наваколлі. Вы даведаецеся, як дзіцячая страшылка пра чорную «Волгу» звязаная з гэтай справай. Другая гісторыя перанясе нас на захад караіны. Мы пабачым неверагодную цягу да грошай, халаднакроўныя забойствы і як чалавек можа хаваць сваё звярынае нутро пад маскай ахоўніка. 18+
Thu, 05 Oct 2023 - 8 - Марыюш Трынкевіч
Марыюш Трынкевіч праславіўся ў Польшчы сваімі жорсткімі дзеяннямі ў дачыненні да непаўналетніх. Спярша ён проста марыў пра брата, пра якога ён мог бы клапаціцца, але ж з цягам часу гэта перарасло ў навязлівыя думкі аб маленькіх хлопчыках. Ён паспеў адсядзець тэрмін у турме за меншыя злачынствы перад тым, як перайсці да забойстваў. 18+
Thu, 28 Sep 2023 - 7 - Генадзь Міхасевіч
У новым эпізодзе нашага падкаста мы раскажам вам гісторыю аднаго з самых злосных маньякаў у гісторыі БССР — Генадзя Міхасевіча, вядомага як "Віцебскі душыльнік". З 1971 па 1985 год задушыў 37 кабет. І за гэтыя 14 гадоў крывавага тэрору будзе асуджана 14 нявінаватых чалавек. Дэталі гэтай жахлівай гісторыі вы даведаецеся ў гэтым выпуску. 18+
Thu, 21 Sep 2023 - 6 - Лешэк Пянкальскі
Забіў ці не забіў? Вінаваты ці невінаваты? Дурны ці разумны? У справе Лешэка Пянкальскага досыць пытанняў, адказаць на якія вельмі складана. Мы паспрабавалі дасканала разглядзець шлях гэтага чалавека, а вы самі можаце адказаць для сябе на пастаўленыя пытанні. Выпуск 18+
Thu, 07 Sep 2023 - 5 - Васіль Пятроў
Васіль Пятроў — першы савецкі серыйны маньяк, які варочаў у Маскве ў перыяд 1921—1923 гадоў. Яго ахвярамі сталі прынамсі 33 чалавекі. 18+
Thu, 31 Aug 2023 - 4 - Павел Тухлін
Канчатак 70-х гадоў у Польшчы выдаўся цяжкі. І не толькі таму, што пачалася барацьба з савецкімі камуністамі, а яшчэ праз знікненне жанчын у наваколлях Гданьска. Павел Тухлін працаваў не заўжды хутка, але бязлітасна і паспеў запісаць на свой рахунак 9 забітых жанчын. Яшчэ 11 пашчасціла выжыць. 18+
Thu, 24 Aug 2023 - 3 - Ігар Міранкоў
Вітаем усіх аматараў крыміналістыкі! Серыйны забойца і педафіл, знікненне шасці хлапчукоў, пошук злачынца, чырвоная "Ява" — падзеі, якія ўскалыхнулі Светлагорск і ўсю краіну на пачатку 90-х; салідарнасць людзей і справядлівае пакаранне — вось, што чакае вас сёння. 18+
Thu, 17 Aug 2023 - 2 - Уладыслаў Мазуркевіч
Першы выпуск падкаста распавядзе пра польскага сярыйнага забойцу з мянушкай Прыгажун Владэк, які здзейсніваў свае змрочныя справы ў горадзе Кракаў. 18+
Wed, 09 Aug 2023 - 1 - трэйлерWed, 09 Aug 2023
Podcasts ähnlich wie tru krajm paliavańnie
El Partidazo de COPE COPE
Herrera en COPE COPE
Dante Gebel Live Dante Gebel
Es la Mañana de Federico esRadio
La noche de Cuesta esRadio
La Trinchera de Llamas esRadio
Hondelatte Raconte Europe 1
Affaires sensibles France Inter
LEGEND Guillaume Pley
El colegio invisible OndaCero
La Rosa de los Vientos OndaCero
Les grands dossiers de l'Histoire par Franck Ferrand Radio Classique
Espacio en blanco Radio Nacional
Enquêtes criminelles RTL
Entrez dans l'Histoire RTL
Le grand récit RTL
Les Grosses Têtes RTL
L'Heure Du Crime RTL
Parlons-nous RTL
El Larguero SER Podcast
Nadie Sabe Nada SER Podcast
SER Historia SER Podcast
Todo Concostrina SER Podcast
Un Libro Una Hora SER Podcast