Filtra per genere

Праца-Ваца

Праца-Ваца

Tatsiana Dziamchuk

Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці. Інтэрв'ю з цудоўнымі людзьмі з розных сфер і розных прафесій. Глыбока, чэсна і з любоўю. Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, гештальт тэрапеўтка, кар'ерны коўч, ex-HR бізнес-партнёрка. Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат - толькі з дазволу аўтаркі. INST: https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk

32 - Праца-роздумы: Я працаголік? То што мне з гэтым рабіць
0:00 / 0:00
1x
  • 32 - Праца-роздумы: Я працаголік? То што мне з гэтым рабіць

    Выпуск пра працагалізм як пра складаную псіхічную і сацыяльную з’яву.


    Дэкампазіцыя гэтай залежнасці, яе прычыны і галоўнае - як сябе падтрымліваць у гэтым месцы.

    Thu, 30 Apr 2026 - 28min
  • 31 - Кар'ерны шлях: Воля Палевікова, менеджэрка, тэрапеўтка, аўтарка, 36 гадоў. Варшава

    Гэта размова не толькі пра кар’еру, а пра пошук метанаратыву - гісторыі, якая тлумачыць, як усё гэта трымаецца разам.


    Мы гаворым пра:

    Станаўленне ў менеджарскай ролі і канцэпт «дастаткова добрага менеджара»Памылкі, якія робяць кіраўніцтва невыноснымУладу, адказнасць і стомленасцьСпалучэнне ў сабе некалькіх прафесійных ідэнтычнасцяў.

    Шчырая, тонкая і вельмі чалавечая размова. Запрашаю паслухаць!


    Гераіня:

    https://www.instagram.com/polev1k


    📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.

    Mon, 23 Feb 2026 - 49min
  • 30 - Праца-роздумы: Чаму "сямейная атмасфера на працы" гэта небяспечна. Ці ў якія гульні мы падсвядома гуляем на працы

    Выпуск пра тое, якія дзіцяча-бацькоўскія сцэнары мы часта прагульваем на працах у камандах.

    У чым там спакуса і небяспека.

    Mon, 16 Feb 2026 - 18min
  • 29 - Кар'ерны шлях: Інна Щепанська, прадпрымальніца, 45 гадоў. Францыя

    Інна пакінула шматгадовую кар’еру ў Google, каб шукаць сябе. І знайшла - пасля таго, як перажыла рак.


    Мы гаворым пра тое,

    як можна губляць сябе ў карпарацыі

    і як тлумачыць бацькам і ўсяму свету, чаму ты сыходзіш;

    як хвароба змяняе кар’еру, стаўленне да працы і да жыцця;

    як нарадзіўся прадукт, які дапамагае жанчынам вяртацца да сябе пасля лячэння.


    Гэта размова пра жыццё і смерць, пра тое, што перажывае жанчына, хворая на рак.

    Пра выпаленне і натхненне,

    і пра тое, што кар’ерны шлях не заўсёды ідзе туды, куды мы яго планавалі -

    але часам менавіта тут мы і становімся сабой.

    Гераіня:

    https://www.linkedin.com/in/innashchepanska


    📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.

    Tue, 06 Jan 2026 - 1h 04min
  • 28 - Праца-роздумы: Нябачная выпальваючая праца, асабліва ў менеджараў

    Гэтая нябачная праца - нябачная не толькі для іншых, але часта і для саміх сябе.

    Гэтая праца такая лёгкая для абясцэньвання, што да ўсвядомлення там нават і шанцу няма дакрануцца.

    Гэта - эмацыйнае кантэйнаванне.

    Да вас могуць ісці з рознымі пытаннямі, праблемамі, эмоцыямі.

    І калі па самой сваёй сутнасці праблемы можна вырашыць, неяк паўплываць, то эмацыйны шлейф часта застаецца неапрацаваны і незаўважаны.

    Tue, 18 Nov 2025 - 08min
Mostra altri episodi