Filtrer par genre

euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

10121 - Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября
0:00 / 0:00
1x
  • 10121 - Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября

    Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября by Euroradio

    Fri, 06 Nov 2026 - 28min
  • 10120 - Аляксандр Кныровіч. Хто прыехаў у госці да Лукашэнкі? Ціханоўская ўпершыню адказала мужу.

    На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыехаў "еўрапейскі дэсант". Былі прадстаўнікі Францыі, Іспаніі, Польшчы і Турцыі. Блогер Аляксандр Кныровіч паглядзеў, што гэта за персанажы — і раскажа нам. Акрамя таго, абмяркуем, як неўзабаве зменіцца беларускі інтэрнэт-гандаль. Чаму, нягледзячы на ўсе пагрозы Камітэта дзяржкантролю, змяншаецца доля беларускіх тавараў на палічках крамаў. І як Святлана Ціханоўская адказала мужу на хэйт, які ліецца з яго стрымаў

    Fri, 06 Nov 2026 - 40min
  • 10119 - Анатоль Лябедзька і Маргарыта Ворыхава. Пра паездкі ў Брусель і Страсбург і пра “негуманнасць” Офіса Ціханоўскай

    Пакуль прадстаўнікі палітычных ды грамадзянскіх структур дэмсіл бяруць удзел у працы розных міжнародных структур — ад Савета Еўропы, Еўрапарламента ды Паўночнай Рады да праграм абмену ў ЗША, — у дыяспары сканчаецца спрэчка адносна “Ліста палітвязняў”. Дайшло да таго, што фракцыя “Наступ” у Каардынацыйнай радзе абвінаваціла Офіс Ціханоўскай у антыгуманізме. А ў гэты ж час, да прыкладу, генсек АБСЕ наведвае Мінск для ўдзелу ў Канферэнцыі па бяспецы… Чаму варта і патрэбна змагацца за прысутнасць у міжнародных парламенцкіх арганізацыях і што тая прысутнасць дае беларусам? Якія на сёння галоўныя праблемы ў дэмсіл і ці магчыма іх вырашыць? Што не так з паездкай генсека АБСЕ ў Мінск і пра што гэтая паездка сведчыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава і кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька

    Fri, 06 Nov 2026 - 46min
  • 10118 - Югася Каляда. Куды нас вядзе “Вандроўка ліфтам” і як “Гедройц” паўплываў на Каляду.

    Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітваюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў было тры: Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка ў студыі Еўрарадыё гучаў посткіберпанк — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. А пасля яго да нас завітаў Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. І хоць публічныя аўтары на гэтым “скончыліся”, мы вырашылі зрабіць сюрпрыз усім і паклікалі на эфір леташнюю лаўрэатку прэміі Югасю Каляду. Якая акурат напярэдадні гэтай сустрэчы выдала новую кнігу — “Вандроўка ліфтам”. Як перамога ў літаратурным конкурсе паўплывала на творчае (і не толькі) жыццё пісьменніцы? Што з сябе ўяўляе новы твор і ці стала “Вандроўка ліфтам” працягам рамана “Перамена месцаў”? Чаму так шмат апошнім часам у беларускай літаратуры з’яўляецца фантастычных твораў і як гэта мяняе ўяўленне пра сучасную беларускую літаратуру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пераможца 14-й Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Югася Каляда

    Fri, 06 Nov 2026 - 41min
  • 10117 - Зміцер Шчыгельскі. “Кульгавая качка”: як пройгрыш Трампа ўплывае на дыялог ЗША з Мінскам

    Днямі “Кіберпартызаны” сумесна з калегамі з Silent Crow зладзілі паспяховую атаку на Федэральную службу дзяржаўнай статыстыкі Расіі. Паводле “Кібераў”, было “знішчана сэрца Расстата”. І ў выніку гэтай атакі шкода Расіі і яе магчымасцям планавання, сцвярджаецца, была нанесена вялікая. Чаму беларускія партызаны абралі для сваёй атакі Расстат і як гэта ўплывае на рэжым Лукашэнкі? Як Пуцін уцягвае Беларусь у вайну супраць не толькі Украіны, але і Еўропы і ці сапраўды рэжым гэтаму ўцягванню супраціўляецца? Ці будзе мець уплыў на перамовы паміж адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкам вынік выбараў у ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кантактная асоба “Кіберпартызанаў”, прадстаўнік руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі

    Thu, 05 Nov 2026 - 1h 01min
Afficher plus d'épisodes