Filtra per genere
- 10121 - Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября
Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября by Euroradio
Fri, 06 Nov 2026 - 28min - 10120 - Аляксандр Кныровіч. Хто прыехаў у госці да Лукашэнкі? Ціханоўская ўпершыню адказала мужу.
На канферэнцыю па бяспецы ў Мінск прыехаў "еўрапейскі дэсант". Былі прадстаўнікі Францыі, Іспаніі, Польшчы і Турцыі. Блогер Аляксандр Кныровіч паглядзеў, што гэта за персанажы — і раскажа нам. Акрамя таго, абмяркуем, як неўзабаве зменіцца беларускі інтэрнэт-гандаль. Чаму, нягледзячы на ўсе пагрозы Камітэта дзяржкантролю, змяншаецца доля беларускіх тавараў на палічках крамаў. І як Святлана Ціханоўская адказала мужу на хэйт, які ліецца з яго стрымаў
Fri, 06 Nov 2026 - 40min - 10119 - Анатоль Лябедзька і Маргарыта Ворыхава. Пра паездкі ў Брусель і Страсбург і пра “негуманнасць” Офіса Ціханоўскай
Пакуль прадстаўнікі палітычных ды грамадзянскіх структур дэмсіл бяруць удзел у працы розных міжнародных структур — ад Савета Еўропы, Еўрапарламента ды Паўночнай Рады да праграм абмену ў ЗША, — у дыяспары сканчаецца спрэчка адносна “Ліста палітвязняў”. Дайшло да таго, што фракцыя “Наступ” у Каардынацыйнай радзе абвінаваціла Офіс Ціханоўскай у антыгуманізме. А ў гэты ж час, да прыкладу, генсек АБСЕ наведвае Мінск для ўдзелу ў Канферэнцыі па бяспецы… Чаму варта і патрэбна змагацца за прысутнасць у міжнародных парламенцкіх арганізацыях і што тая прысутнасць дае беларусам? Якія на сёння галоўныя праблемы ў дэмсіл і ці магчыма іх вырашыць? Што не так з паездкай генсека АБСЕ ў Мінск і пра што гэтая паездка сведчыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава і кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
Fri, 06 Nov 2026 - 46min - 10118 - Югася Каляда. Куды нас вядзе “Вандроўка ліфтам” і як “Гедройц” паўплываў на Каляду.
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітваюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў было тры: Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка ў студыі Еўрарадыё гучаў посткіберпанк — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. А пасля яго да нас завітаў Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. І хоць публічныя аўтары на гэтым “скончыліся”, мы вырашылі зрабіць сюрпрыз усім і паклікалі на эфір леташнюю лаўрэатку прэміі Югасю Каляду. Якая акурат напярэдадні гэтай сустрэчы выдала новую кнігу — “Вандроўка ліфтам”. Як перамога ў літаратурным конкурсе паўплывала на творчае (і не толькі) жыццё пісьменніцы? Што з сябе ўяўляе новы твор і ці стала “Вандроўка ліфтам” працягам рамана “Перамена месцаў”? Чаму так шмат апошнім часам у беларускай літаратуры з’яўляецца фантастычных твораў і як гэта мяняе ўяўленне пра сучасную беларускую літаратуру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пераможца 14-й Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Югася Каляда
Fri, 06 Nov 2026 - 41min - 10117 - Зміцер Шчыгельскі. “Кульгавая качка”: як пройгрыш Трампа ўплывае на дыялог ЗША з Мінскам
Днямі “Кіберпартызаны” сумесна з калегамі з Silent Crow зладзілі паспяховую атаку на Федэральную службу дзяржаўнай статыстыкі Расіі. Паводле “Кібераў”, было “знішчана сэрца Расстата”. І ў выніку гэтай атакі шкода Расіі і яе магчымасцям планавання, сцвярджаецца, была нанесена вялікая. Чаму беларускія партызаны абралі для сваёй атакі Расстат і як гэта ўплывае на рэжым Лукашэнкі? Як Пуцін уцягвае Беларусь у вайну супраць не толькі Украіны, але і Еўропы і ці сапраўды рэжым гэтаму ўцягванню супраціўляецца? Ці будзе мець уплыў на перамовы паміж адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкам вынік выбараў у ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кантактная асоба “Кіберпартызанаў”, прадстаўнік руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
Thu, 05 Nov 2026 - 1h 01min - 10116 - Ці сапсуюць выбары ў амерыканскі Кангрэс працу Коўла па вызваленні палітвязняў? — Еўразум за 5 лістапада | Новости Беларуси за 5 ноября
Ці сапсуюць выбары ў амерыканскі Кангрэс працу Коўла па вызваленні палітвязняў? — Еўразум за 5 лістапада | Новости Беларуси за 5 ноября by Euroradio
Thu, 05 Nov 2026 - 29min - 10115 - Ніна Скеп'ян. Як беларускую гісторыю перапісваюць пад дыктоўку куратараў з Расіі.
Ліцэй БДУ паступова, але няўмольна ператвараецца ў спецшколу юнага КДБіста, у школах і ВНУ з першага класа і курса больш увагі надаюць ідэалагічнай апрацоўцы дзяцей і моладзі, чым профільнаму навучанню, падручнікі па гісторыі Беларусі пішуць, арыентуючыся на расійскія метадычкі, магчымасці для паступлення пасля школы ў заходнія ўніверсітэты скарачаюцца з кожным годам па розных прычынах. Кім у гэтых умовах будзе для беларускіх падлеткаў штучны інтэлект — памочнікам ці ворагам, — сказаць адназначна немагчыма. Ці магчыма? Чаму рэжым так зацята спрабуе ідэалагізаваць навучальныя ўстановы, пачынаючы з дзіцячага садка, і ці атрымліваецца ў яго гэта? Ці адпавядае гісторыя ў падручніках той гісторыі, якая сапраўды была ў Беларусі? Ці можна разлічваць на дапамогу ШІ ў супрацьстаянні з ідэолагамі і ці сапраўды ШІ нясе пагрозу адукацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдатка гістарычных навук, старшыня Беларускага інстытута ў Празе Ніна Скеп’ян
Thu, 05 Nov 2026 - 35min - 10114 - Віталь Цыганкоў. Ці будуць пастаўлены на працяглую паўзу перамовы ЗША з Лукашэнкам?
У ЗША прайшлі прамежкавыя выбары, і рэспубліканцы на чале з Дональдам Трампам разгромна прайгралі, страціўшы адначасова і Кангрэс, і Сенат. Амерыканісты (як аматары, так і прафесіяналы) жартуюць, што як раней выбаршчыкам абрыдла “левая павестка” дэмакратаў, што і стала прычынай перамогі Трампа, так цяпер незадаволенасць амерыканцаў “кансерватыўна-карупцыйнай павесткай” прывяла да паражэння рэспубліканцаў. А вось тэма ўплыву вынікаў выбараў на адносіны ЗША з рэжымам Лукашэнкі, “перамоўны трэк” Вашынгтона з Мінскам і вызваленне палітвязняў застаецца адкрытай… Ці быў прадказальны такі разгромны для рэспубліканцаў вынік выбараў? Як “дэмакратычныя” Кангрэс і Сенат будуць уплываць на знешнюю палітыку ЗША? Ці чакаць бліжэйшым часам, што Коўл ізноўку прыедзе ў Мінск і вызваленні палітвязняў працягнуцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
Thu, 05 Nov 2026 - 44min - 10113 - Вольга Дабравольская. “Лепей не будзе”: што рабіць, калі ВНЖ давядзецца чакаць даўжэй.
Чакаць, што справы па відах на жыхарства пачнуць разглядацца хутчэй, беларусам Польшчы пакуль не варта. Толькі ў мазавецкага ваяводы на разглядзе больш за 190 тысяч спраў, таму тэрміны могуць расці далей. Запыты на абарону Упраўленне па справах замежнікаў будзе ацэньваць паасобку. Але спасылак на падзеі 2020–2022 гадоў для атрымання гэтага статусу ўжо не хопіць. Адзіная добрая для беларусаў навіна ў тым, што пытанне з падаўжэннем тэрміну дзеяння “пашпарта падарожніка”, здаецца, зрушылася з месца. Такі вынік апошняй сустрэчы ва Упраўленні па справах замежнікаў. Ці існуюць варыянты дзеянняў у выпадку, калі выдача ВНЖ зацягваецца? Як мінімізаваць верагоднасць адмовы ў наданні міжнароднай абароны? Ці чакаць, што бліжэйшым часам сітуацыя з падаўжэннем тэрміну дзеяння “пашпарта падарожніка” будзе вырашана станоўча? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская
Thu, 05 Nov 2026 - 44min - 10112 - Лукашэнка хоча пабачыць Пуціна і Зяленскага ў Мінску? — Еўразум за 7 лістапада | Новости Беларуси за 4 ноября
Лукашэнка хоча пабачыць Пуціна і Зяленскага ў Мінску? — Еўразум за 7 лістапада | Новости Беларуси за 4 ноября by Euroradio
Wed, 04 Nov 2026 - 33min - 10111 - Алена Прыходзька. Пра “ўрадавую вяртушку Вячоркі”, гранты і камісію па наглядзе за СМІ.
Ніколі такога не было, і вось ізноў! У сэнсе — ва ўсім вінаваты журналісты і СМІ. Ізноўку незалежныя бяруць у двукоссе. З той розніцай, што ў часы працы гэтых журналістаў і СМІ ў Беларусі ўсе яны былі “агентурай і пад кантролем КДБ”, а цяпер — па “вяртушцы” — метадычку і загады ім надыктоўвае самі ведаеце хто з Офіса. Асобныя блогеры больш змагаюцца са СМІ, чым з рэжымам, а расследавальнікі “з народа” расследуюць жыццё і фінансы расследавальнікаў-журналістаў. І над усім лунае прывід грантаў і “грамадскай” камісіі па кантролі над СМІ… Чаму незалежныя СМІ ізноўку сталі галоўнымі ворагамі і вінаватымі “ва ўсім”? Ці павінны журналісты займацца самацэнзурай і абмяжоўваць сваіх чытачоў у атрыманні той ці іншай інфармацыі? На якой падставе нехта патрабуе ўвядзення практыкі “грамадскага кантролю за дзейнасцю СМІ” і хто будзе кантраляваць блогераў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка Алена Прыходзька
Wed, 04 Nov 2026 - 44min - 10110 - Аляксандр Фрыдман. “Будзем дамаўляцца”: Лукашэнка выпіхвае з перамоў па Украіне Трампа.
Пакуль Трамп ва Украіне спыняе трэцюю сусветную вайну (ядзерную!), Лукашэнка рыхтуе пляцоўку для будучых мірных перамоў. Менавіта ў Мінску ён прапануе сустрэцца прадстаўнікам Расіі і Украіны. Верагодна, размова ідзе пра Пуціна і Зяленскага. Галоўнае — без аніякіх пасярэднікаў. Нават Лукашэнка пасярэднікам не будзе. Таму што будзе ўдзельнікам гэтых перамоў. “Будзем дамаўляцца. Таму што мы ўцягнуты ў гэты ўкраінскі канфлікт, нашы інтарэсы ў гэтых мірных перамовах вельмі сур’ёзныя”, — сказаў Лукашэнка, выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Пакуль Трамп плануе сустрэчу “на траіх” з Пуціным і Сі, Лукашэнка працуе над іншай сустрэчай “траіх”. Ці пагодзіцца Зяленскі (і Трамп) на мірныя перамовы ў Мінску ў прапанаваным Лукашэнкам фармаце? Які сігнал дасылаюць Мінску з Еўропы, узгадніўшы прыезд у Беларусь кіраўніка АБСЕ? Ці чакаць значнай змены палітыкі ЗША адносна Еўропы агулам і Беларусі ў прыватнасці па выніку прамежкавых выбараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Wed, 04 Nov 2026 - 45min - 10109 - Павел Усаў. Ці пачуюць у Еўропе заклікі Лукашэнкі “перагарнуць старонку”.
Пра сваю гатоўнасць “перагарнуць старонку” ў адносінах з амерыканцамі і еўрапейцамі заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. “Вы павінны хаця б самі сабе, не публічна, прызнаць: вы прайгралі. Давайце наладжваць адносіны”, —заклікае Лукашэнка заходнікаў. І выглядае на тое, што не толькі ён. Менавіта як такі заклік — “перагануць старонку” — успрымаюць асобныя крытыкі “Ліст палівязняў”, у якім палітзняволеныя заклікаюць краіны Еўропы змяніць сваю палітыку адносна Беларусі і распачаць перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў з-за кратаў. Ці варта верыць у жаданне Лукашэнкі “перагарнуць старонку”? Ці маюць пад сабой глебу падазрэнні ў скаардынаваным з’яўленні як “Ліста”, так і гэтай заявы Лукашэнкі? Ці паверыць у чарговы раз Захад Лукашэнку і яго імкненню спыніць канфрантацыю? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
Wed, 04 Nov 2026 - 40min - 10108 - Роза Турарбекава. Пра “вялабягучую” ШАС і “непрафесійнасць” АБСЕ.
Выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў і АБСЕ, і ААН, і ШАС. АБСЕ ў яго даўно не займаецца пытаннямі бяспекі і супрацоўніцтва і знаходзіцца “далёка на задворках не толькі сусветных, але і еўрапейскіх працэсаў”. Павестка ААН “не адпавядае інтарэсам глабальнай большасці”. А ў ШАС — “вялабягучая нейкая павестка і паводзіны яе чальцоў”. Маладзец, паводле Лукашэнкі, толькі Трамп, які проста цяпер спыняе патэнцыйную ядзерную вайну, у якую можа перарасці вайна ва Украіне. Што ў Мінску робіць кіраўнік АБСЕ і што насамрэч стаіць за гэтым візітам? Які сцэнар спынення вайны ва Украіне сёння найбольш верагодны і ці будзе ён выгадны Лукашэнку? Ці можа “Ліст палітвязняў” змяніць пазіцыю заходніх палітыкаў адносна Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
Wed, 04 Nov 2026 - 42min - 10107 - Выбары ў ЗША — абмяркоўваем вынікі. Што цяпер чакае Беларусь / Спецэфір ЕўрарадыёWed, 04 Nov 2026 - 1h 42min
- 10106 - Перагорнутая старонка ў абмен на прызнанне паразы — Еўразум за 3 лістапада | Новости Беларуси за 3 ноября
Перагорнутая старонка ў абмен на прызнанне паразы — Еўразум за 3 лістапада | Новости Беларуси за 3 ноября by Euroradio
Tue, 03 Nov 2026 - 36min - 10105 - Кацярына Дэйкала. Ці ёсць у Беларусі шлях да перамен без новай (р)эвалюцыі?
Амаль 900 чалавек вызвалілі з беларускіх турмаў з лета 2024 года. Але праваабаронцы нагадваюць: вызваленні не азначаюць, што рэпрэсіі спыніліся. Новыя крымінальныя справы, ціск на былых палітвязняў, прымусовая высылка і транснацыянальны пераслед — у заяве праваабарончай кааліцыі гаворка ідзе пра сістэму, якая змяняе формы, але не знікае. Дык па якіх крытэрыях насамрэч варта ацэньваць змены ў Беларусі? Пра гэта, а таксама пра ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў і спрэчкі вакол яго пагаворым з юрысткай-міжнародніцай Кацярынай Дэйкала. Чаму аргументы абодвух бакоў дыскусіі маюць рацыянальнае зерне, але эмоцыі часта пераважаюць? І ці можа "дарожная карта" ўзаемных крокаў паміж Беларуссю і ЕС стаць асновай для дыялогу, калі саступкі Еўропы ў ёй наўпрост прывязаны да канкрэтных крокаў беларускіх улад? Таксама абмяркуем развагі Віктара Бабарыкі пра эвалюцыйны, а не рэвалюцыйны шлях перамен: ці магчыма будаваць сістэму дапамогі людзям, не адмаўляючыся ад пытання адказнасці за рэпрэсіі?
Tue, 03 Nov 2026 - 43min - 10104 - Андрэй Махоўскі. Калійная тэма: Нежынскі калійны камбінат рыхтуюць да продажу?
Калійная тэма апошнім часам у трэндзе: яе абмяркоўваюць у межах перамоў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, транзіт калію абмяркоўваецца з урадамі краін Балтыі, беларускі калій становіцца прадметам перамоў паміж Вашынгтонам і Масквой, калію прысвячаецца нарада ў Лукашэнкі. Дакладней, увядзенню ў эксплуатацыю Нежынскага калійнага камбіната. Таго самага, які Лукашэнка хацеў (а можа, і да сёння хоча) прадаць амерыканцам. Але пакуль прадае гатовыя калійныя ўгнаенні. Ды, можа, яшчэ пачне прадаваць дызель. Але гэта не дакладна. Ці мае дачыненне да перамоў з ЗША нарада ў Лукашэнкі па Нежынскім калійным камбінаце? Як на сусветныя кошты на дызельнае паліва ўплывае аднаўленне ўдараў па расійскіх НПЗ? Што хаваецца за надзвычай нізкімі паказчыкамі ўзроўню беспрацоўя ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Tue, 03 Nov 2026 - 39min - 10103 - Яўген Красулін. Сцэнар будучыні Беларусі: ці магчымы ён без крыві і пакут.
Санкцыі Захаду і збліжэнне рэжыму Лукашэнкі з пуцінскай Расіяй, вайна ва Украіне, адкрыты ліст былых палітвязняў — любая з гэтых і безлічы іншых падзей ці акалічнасцей уплывае на будучае Беларусі. Ці можа ўплываць. А вось палітычныя структуры ці любыя іншыя інстытуцыі, створаныя ў эміграцыі, на гэта будучае, лічаць скептыкі, уплываць не могуць. Ад Рады БНР да Офіса Ціханоўскай і “Вольнай Беларусі” Пазняка. Але верыць у тое, што сцэнары будучыні нашай краіны пішуцца без нас, сумна. Ці магчыма ўвогуле ў сённяшніх умовах напісаць нейкі ўніверсальны сцэнар прымальнага для нас будучага Беларусі? Як у гэты сцэнар мусіць быць упісаны варыянт з вайной ва Украіне і рэфармаваннем дэмсіл? Ці можа “Ліст палітвязняў” змяніць гэты сцэнар і сам стаць сцэнаром для будычыні Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
Tue, 03 Nov 2026 - 43min - 10102 - Ірына Сідорская. Ціханоўскую „пракачалі“, а аўтаркі ліста палітвязняў “не параіліся”: дзе тут гендар.
Адкрыты ліст былых палітвязняў выклікаў вострую крытыку. І хоць найперш крытыкавалі тэзісы і прапановы, у тым лісце прапісаныя, але часам ўзнікала адчуванне, што ўзмацняе крытыку той факт, што з самастойнай палітычнай ініцыятывай выступілі жанчыны. Паралельна ў сваім апошнім стрыме Сяргей Ціханоўскі сцвярджае, што Святлане варта было застацца ў Беларусі і трапіць у турму, а яе палітычную кар’еру апісвае наступнымі словамі: “Хатнюю гаспадыню можна пракачаць”. А ў гэты час у Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў адбыўся раскол. Сярод публічна агучаных рознагалоссяў — стаўленне да гендарнай роўнасці і правоў ЛГБТ-людзей. Частка былых аднапартыйцаў выступае за больш інклюзіўную палітыку. Як адрозніць гендарныя стэрэатыпы ў крытыцы ліста былых палітвязняў ад абгрунтаваных палітычных прэтэнзій? Чаму жаночую палітычную кар’еру працягваюць апісваць як вынік чужой працы? Як змяняюцца палітычныя партыі разам са зменамі ў грамадстве і чаму пытанні гендарнай роўнасці становяцца для іх прынцыповымі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай
Tue, 03 Nov 2026 - 42min - 10101 - Выбары ў Кангрэс ЗША і "дзяржаўны пераварот" у Польшчы — Еўразум за 2 лістапада | Новости Беларуси за 2 ноября
Выбары ў Кангрэс ЗША і "дзяржаўны пераварот" у Польшчы — Еўразум за 2 лістапада | Новости Беларуси за 2 ноября by Euroradio
Mon, 02 Nov 2026 - 42min - 10100 - Міхал Патоцкі. Не вытанчаныя падзеі: што адбываецца ў Польшчы і чаго чакаць беларусам.
Для тых, хто не асабліва пільна сачыў альбо не паспеў разабрацца ў нюансах, як высветлілася, даўняга палітычнага канфлікту ў Польшчы, падзеі ў ноч з 30 на 31 кастрычніка сталі шокам. Гаворка пра супрацьстаянне вакол Канстытуцыйнага трыбунала Польшчы, праз якое прэзідэнт Карал Наўроцкі вымушаны быў адмяніць замежны візіт і вярнуцца ў Варшаву. Але таго, на што разлічвалі лукашэнкаўская і пуцінскага прапаганды, не здарылася: дзяржаўнага перавароту ў Польшчы і на момант нашага эфіру не адбылося. Але сама сітуацыя паспела папсаваць нервы беларусам у Польшчы. Ці можна палітычны канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбула і падзеі, якія адбываліся 30 кастрычніка, называць “спробай дзяржаўнага перавароту”? Што ляжыць у аснове сённяшняга палітычнага супрацьстаяння? Ці адаб’ецца гэты палітычны канфлікт на беларусах у Польшчы і чаму сам факт канфлікту так узрадаваў рэжымы Лукашэнкі і Пуціна. На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
Mon, 02 Nov 2026 - 25min - 10099 - Станіслава Гліннік. Што дае беларусам удзел дэмсіл у розных радах, сесіях і пасяджэннях?
На мінулым тыдні дэлегацыя дэмакратычных сіл упершыню ўзяла ўдзел у сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі ў статусе міжнародных гасцей. Аб’яднаны пераходны кабінет прадстаўляў Павел Латушка, Каардынацыйную раду — Маргарыта Ворыхава, грамадзянскую супольнасць — выканаўчы дырэктар BEROC Леў Львоўскі, а Станіслава Гліннік агучвала пазіцыю Офіса Святланы Ціханоўскай. Беларуская дэлегацыя нагадала пра палітвязняў, рэпрэсіі, пагрозы нашай незалежнасці з боку Расіі. Чарговы раз падкрэсліўшы, што “ў Еўропе не можа быць трывалай бяспекі без дэмакратычнай Беларусі”. Што адметнага для дэмакратычнага руху і беларусаў агулам ва ўдзеле беларускай дэлегацыі ў чарговай сесіі чарговай рады? Ці магчыма праз такі ўдзел і такія кантакты вырашыць сапраўды актуальныя на сёння пытанні беларускай дыяспары? Што сёння адбываецца ў Офісе і ці будуць структуры дэмсіл распаўсюджваць “Ліст палітвязняў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік
Mon, 02 Nov 2026 - 41min - 10098 - Валерый Карбалевіч. Кансэнсус: ці здольны ЕС гандлявацца з Лукашэнкам за палітвязняў.
Напярэдадні амерыканскіх прамежкавых выбараў выданне Politico са спасылкай не еўрапейскіх палітыкаў паведаміла, што ЗША працягвае ціснуць на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію. Каб яму быў адкрыты шлях да Клайпеды. Прэм’ер-міністру Літвы Міндаўгасу Сінкявічусу нават давялося выступаць з абвяржэннем. А вось Пентагон не хавае таго, што звяртаўся да краін Балтыі, каб яны змякчылі сваю рыторыку адносна Расіі і яе ваяўнічых планаў. І тут ужо давялося выказвацца прэм’еру Эстоніі Крыстэну Міхалу. А беларуская супольнасць працягвае спрачацца адносна “Ліста палітзняволеных” са зваротам да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка. Чаму ЗША працягваюць ціснуць на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію і ці існуе рызыка, што пасля лютага 2027 года санкцыйная палітыка ЕС адносна Мінска зменіцца? Чаму Пентагону так важна дагадзіць Маскве? Ці ёсць у ЕС дзейсныя механізмы для гандлю з рэжымам Лукашэнкі па вызваленні палітвязняў праз зняцце санкцый? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
Mon, 02 Nov 2026 - 42min - 10097 - Павел Севярынец. У рэжыме падзелу: ад хрысціянскіх дэмакратаў да палітвязняў.
На фоне “Ліста палітзняволеных” са зваротам да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка, які падзяліў у чарговы раз не толькі дэмсупольнасць, але і агулам беларускае грамадства, амаль незаўважнымі засталіся іншыя тэмы жыцця дыяспары. Да прыкладу, “аб’яднаўчы” з’езд Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Дакладней, мерапрыемства нам такім чынам падносіцца, але ўсё больш сумневаў, што і там атрымалася аб’яднацца. Нават хрысціянам, якія да ўсяго яшчэ і дэмакраты. Ці стаў з’езд БХД сапраўды аб’яднаўчым і якім чынам выглядае аб’яднанне са структурай Рымашэўскага? Ці сапраўды да БХД далучыліся стуктуры, пазіцыя якіх стане пагрозай для беларусаў у Літве і Польшчы? Чаму ліст з заклікам да краін ЕС аб вызваленні палітвязняў стаў сродкам барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай і чаму Севярынец яго адмовіўся падпісваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец
Mon, 02 Nov 2026 - 43min - 10096 - Расія плануе скараціць імпарт беларускай малочкі — Еўразум за 30 кастрычніка | Новости Беларуси за 30 октября
Расія плануе скараціць імпарт беларускай малочкі — Еўразум за 30 кастрычніка | Новости Беларуси за 30 октября by Euroradio
Fri, 30 Oct 2026 - 30min - 10095 - Дзяніс Трусаў. “Боў і мерць у Хротне”: пяшчотны і бязлітасны сюр ад Дзяніса Трусава
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітваюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў тры: 16 кастрычніка ў нас у гасцях быў Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка ў студыі Еўрарадыё гучаў посткіберпанк — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. А сёння, 30 кастрычніка, да нас завітае Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. Што дапамагала аўтару стварыць сусвет, у якім жывуць героі яго рамана?Ці сапраўды існуе той сусвет мрояў і пачуццяў, які апісвае аўтар, і што з падзей рамана нас чакае ў бліжэйшым будучым? Як для Дзяніса Трусава выглядае Беларусь, якая знаходзіцца ад яго нібы ў іншым свеце? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае Дзяніс Трусаў
Fri, 30 Oct 2026 - 43min - 10094 - Уладзімір Жыгар. Дальняя дуга: ад супрацы Лукашэнкі з хунтай М’янмы да перамоў з ЕС
Пра неабходнасць наладжваць эканамічныя сувязі і гандлёвыя кантакты з краінамі “далёкай дугі” Лукашэнка кажа не першы год. І перыядычна спробы наладзіць гэтыя сувязі робяцца. Адна з іх адбылася днямі: у Мінску знаходзілася дэлегацыя з М’янмы. У выніку нават былі падпісаны пэўныя пагадненні на дзясяткі мільёнаў долараў. Здавалася б, толькі радавацца. Але BELPOL атрымаў так званую “Дарожную мапу супрацоўніцтва” паміж Беларуссю і М’янмай, і там, як выяўляецца, не ўсё так прыгожа. Што хаваецца за прыгожымі словамі пра развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і М’янмай? Чаму беларускі бок не мусіць рабіць таго, чым займаюцца практычна ўсе краіны свету? Што не так, на думку прадстаўніка BELPOL, з “Лістом палітвязняў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
Fri, 30 Oct 2026 - 44min - 10093 - Аляксандр Кныровіч. "Не ўсе разумеюць, навошта мы гэта зрабілі"
Адкрываючы новую інфекцыйную лякарню ў Мінску, Лукашэнка кажа: "Калі ў доктара будзе добры [...], дык і ў пацыента таксама". Як думаеце, пра што ён? Можа, пра добры заробак? Даведаемся ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам! Таксама пагаворым пра кантрастную рэакцыю на "Ліст 73" — зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. І пра інтэрв'ю Соф'і Сапегі, дзе яна прайшлася па Рамане Пратасевічы. І пра малочныя рэкі, якія цякуць з Беларусі ў Расію.
Fri, 30 Oct 2026 - 48min - 10092 - Ад Ночы растраляных паэтаў да рэпрэсій Лукашэнкі — Еўразум за 29 кастрычніка | Новости Беларуси за 29 октября
Ад Ночы растраляных паэтаў да рэпрэсій Лукашэнкі — Еўразум за 29 кастрычніка | Новости Беларуси за 29 октября by Euroradio
Thu, 29 Oct 2026 - 33min - 10091 - Настасся Касцюгова. Вайна, палітвязні і пагроза незалежнасці: як гэта звязана?
Пакуль адны спрачаюцца пра змест “Ліста палітзняволеных” — зварот да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка, — іншыя абмяркоўваюць тое, хто і як гэтым лістом можа скарыстацца на сваю карысць. Ці тое, як яго наяўнасць можа… павялічыць і пашырыць рэпрэсіі. А ёсць і тыя, хто глядзіць на гэты “Ліст” праз фокус вайны ва Украіне ці магчымых пагроз незалежнасці Беларусі. Не “Ліст палітзняволеных”, а проста нейкая скрыня Пандоры! Якая сувязь паміж вайной ва Украіне і вызваленнем беларускіх палітвязняў? Ці сапраўды ў дэмсілах існуе падзел на прыхільнікаў ціску і прыхільнікаў перамоў? Чаму ліст з заклікам да краін ЕС аб вызваленні палітвязняў стаў сродкам барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай і наноў падзяліў беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка ў палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова
Thu, 29 Oct 2026 - 44min - 10090 - Антон Пянькоўскі. Ускочыць у апошні вагон: ці паспее Лукашэнка атрымаць свой біг дзіл
Ужо на наступным тыдні ў ЗША пройдуць прамежкавыя выбары. Эксперты і аналітыкі прадказваюць паражэнне Рэспубліканскай партыі і, адпаведна, аслабленне пазіцый прэзідэнта Трампа. Праўда, ёсць меркаванне, што Трамп так лёгка з пройгрышам не змірыцца і скарыстаецца метадамі, якія так любяць яго сябры-аўтакраты, — не прызнае вынікаў. І такім чынам амерыканскую дэмакратыю чакае праверка на ўстойлівасць. Як яно будзе, невядома, але выглядае на тое, што і ў Мінску, і ў Маскве спяшаюцца скарыстацца момантам для заключэння з Трампам выгадных пагадненняў. Ці сапраўды для Трампа і яго партыі ўсё выглядае так дрэнна на бліжэйшых выбарах? Ці існуе верагоднасць, што Трамп не прызнае іх вынікі? Як непрыемны для Трампа вынік выбараў паўплывае на яго магчымасці праводзіць абраную ім знешнюю палітыку ў дачыненні да Беларусі і Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
Thu, 29 Oct 2026 - 40min - 10089 - Сеўда Самедава. Ці чакаць Беларусі "азербайджанізацыі"
Пасля таго, як частка беларускіх палітвязняў напісала ліст да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай больш актыўна ўключацца ў вызваленне палітзняволеных з турмаў Лукашэнкі, у пабліку пачаў гучаць тэрмін "азербайджанізацыя". Маўляў, краіны Захаду могуць выбудаваць з Мінскам стасункі па сцэнары Баку — гэта калі кантакты грунтуюцца на геапалітычнай стабільнасці і эканаміных інтарэсах, а ўсё астатняе — у тым ліку праблемы з правамі чалавека, палітвязні і адсутнасць свабоды слова — унутраная справа. Мы сапраўды мала ведаем пра Азербайджан, і пра тое, што ў краіне больш за 300 палітвязняў, якіх кідаюць за краты па прыдуманых справах, і за якіх змагаюцца толькі выгнаныя з краіны праваабаронцы. Там таксама разагнаныя незалежныя медыя і ў турмах сядзяць журналісты. Пра сітуацыю ў Азербайджане ў 13:00 па Мінску размаўляем з рэдактаркай азербайджанскага выдання Meydan TV Сеўдай Самедавай.
Thu, 29 Oct 2026 - 44min - 10088 - Марыя Калеснікава. Пра турму, вызваленні і “легітымізацыю рэжыму”
Пра неабходнасць рабіць усё магчымае, дамаўляцца ці нават гандлявацца з рэжымам, але выцягваць з-за кратаў палітвязняў былая палітзняволеная Марыя Калеснікава казала з першых дзён свайго вызвалення. І нават на фоне перамоўнага трэка ЗША — Беларусь, па якім палітвязні вызваляліся (хай сабе і з дэпартацыяй з краіны і без дакументаў), заклікі Калеснікавай шмат для каго гучалі непрымальна. Але потым быў “польскі трэк” і вызваленне Пачобута, з’явіўся “Ліст палітзняволеных”, і стаўленне да слоў Калеснікавай пачало мяняцца. Хоць адказу на пытанне пра спыненне рэпрэсій дагэтуль няма. Што было самым страшным у зняволенні і ці стала нешта непрыемным адкрыццём пасля вызвалення? Ці сапраўды існуе меркаванне, што “галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець”, і ад каго яна гэтыя тэзісы чула? Як схіліць краіны ЕС больш актыўна “ўпісвацца” за беларускіх палітвязняў і ці прывядзе гэта да спынення рэпрэсій у краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з былой палітзняволенай, адной з лідарак пратэстаў 2020 года Марыяй Калеснікавай
Wed, 28 Oct 2026 - 1h 00min - 10087 - Амністыя "для жанчын" і зялёны пераход эканомікі — Еўразум за 28 кастрычніка | Новости Беларуси за 28 октября
Амністыя "для жанчын" і зялёны пераход эканомікі — Еўразум за 28 кастрычніка | Новости Беларуси за 28 октября by Euroradio
Wed, 28 Oct 2026 - 37min - 10086 - Кім Самусенка. “Санкцыі скончацца, а рэпрэсіі застануцца”: якім чынам дамагацца вызваленняў?
Не ўсе палітвязні паставілі свае подпісы пад “Лістом палітвязняў” са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі далучыцца да амерыканскага перамоўнага трэка з Мінскам. Больш за тое, у часткі палітвязняў змест гэтага звароту выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю. І не таму, што нехта з іх не хоча вызвалення тых, хто па-ранейшаму застаецца ў зняволенні, дзе ўмовы больш падобныя на катавальню. Непрыняцце выклікаюць, па словах крытыкаў ліста, метады, пры дапамозе якіх аўтары звароту заклікаюць змагацца за вызваленне. Чаму Самусенка адмовіўся падпісваць “Ліст палітвязняў” і лічыць саму назву звароту маніпулятыўнай? Ці сапраўды існуе меркаванне, што “галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець”? Якія моманты ў звароце не прапісаны альбо наўмысна не ўзгаданы, па меркаванні Самусенкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, актывіст і сябра Рады грамадскага руху "Дзея" Кім Самусенка
Wed, 28 Oct 2026 - 39min - 10085 - Наталля Васілевіч. Пра “падваенне” БХД, ваяўнічасць царквы і хрысціянскае прабачэнне рэжыму
Сцвярджэнне, што беларусы — маларэлігійныя людзі, не знаходзіць свайго пацвярджэння. А як яшчэ можна ставіцца да таго, што нават у палітыцы, ад якой у нас засталося, лічы, нічога, у беларусаў цяпер ажно дзве палітычныя структуры, якія называюць сябе Хрысціянскімі дэмакратамі! Дзейнасць адной аднавіў і сам жа яе ўзначаліў Павел Севярынец. Другую крыху раней стварыў яго былы паплечнік па БХД Віталь Рымашэўскі. Але ёсць нюанс… Што не так з падваеннем Хрысціянскіх дэмакратый як палітычных структур? Як глыбока Рассупрацоўніцтва пусціла свае карані ў структуры БПЦ і чым гэта пагражае? Чаму нават пытанне вызвалення палітвязняў падзяліла беларускае грамадства і саміх палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
Wed, 28 Oct 2026 - 44min - 10084 - Роза Турарбекава. Перамовы з тэрарыстамі: ці дапамогуць яны спыніць вайну і рэпрэсіі
Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гара Сцёрэ па ўласнай ініцыятыве правялі тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Гаварылі пра мір ва Украіне. У адказ пачулі пра “канфрантацыйную палітыку краін НАТА і ЕС, якая зацягвае канфлікт ва Украіне”. Вось толькі прэм’еры Швецыі Ульф Крыстэрсан і Даніі Метэ Фрэдэрыксэн выказалі сумневы ў тым, што тэлефонная размова з Пуціным набліжае мір ва Украіне. Прыблізна гэтак жа прадстаўнік прэзідэнта Польшчы адрэагаваў на “Ліст палітзняволеных” са зваротам да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка… На што спадзяюцца Стуб і Сцёрэ, тэлефануючы Пуціну, і чаму не пайшлі на пасярэдніцтва Лукашэнкі? Як глыбока Беларусь правалілася ў Саюзную дзяржаву і якія пытанні Мінск вырашае без азірання на Маскву? Чаму ліст з заклікам да краін ЕС аб вызваленні палітвязняў стаў сродкам барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай і наноў падзяліў беларусаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
Wed, 28 Oct 2026 - 44min - 10083 - Лукашэнка кажа, што ён леніградзец — Еўразум за 27 кастрычніка | Новости Беларуси за 27 октября
Лукашэнка кажа, што ён леніградзец — Еўразум за 27 кастрычніка | Новости Беларуси за 27 октября by Euroradio
Tue, 27 Oct 2026 - 38min - 10082 - Маргарыта Ляўчук. Опера, джаз і “Красная зелень”: Ляўчук выпраўляецца ў тур па Еўропе
Днямі беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук анансавала вялікі канцэртны тур на лістапад і снежань 2026 года. Запланаваная канцэртная праграма сапраўды маштабная — у ёй класіка, джаз, сатырычнае шоу і калядныя канцэрты. Не, не ўсё і адразу, а па чарзе, але тым не менш выглядае такі падыход вельмі незвычайна. Да чаго можна прывыкнуць, а да чаго немагчыма, жывучы ў краіне, у якой ідзе вайна? Ці рэальна сумясціць у адным туры некалькі такіх розных жанрава праграм? Ці дапамагае творчасць справіцца з сённяшнімі выклікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявачка Маргарыта Ляўчук
Tue, 27 Oct 2026 - 43min - 10081 - Аляксандр Фрыдман. “Стаміліся чакаць”: ад студэнтаў у Сербіі да беларускіх палітвязняў
Вучыч на выбарах у Сербіі прайграў, але па выніку ад перамогі “Студэнцкага спіса” еўрапейская палітыка санкцыйнага ціску на Расію (і Беларусь) не выйграла. Прадстаўнік “Студэнцкага спіса” Йова Бакіч заявіў, што Сербія “не далучыцца да санкцый і не адмовіцца ад расійскага газу”. Такім чынам спіс прыхільнікаў… памяркоўнага стаўлення да супрацы з Расіяй калі не пашырыўся, то і не паменеў пасля пройгрышу Вучыча. А значыць, спадзевы схіліць пэўную частку заходніх палітыкаў да гандлю з Лукашэнкам існуюць. Тым больш калі гэты гандаль можна апраўдаць гуманітарнымі мэтамі — вызваленнем палітвязняў. Што для еўрапейскай знешняй палітыкі азначае пазіцыя новага кіраўніцтва Сербіі адносна Расіі? Ці пачуе Еўропа зварот аўтараў “Ліста палітвязняў” і ці чакаць змены палітыкі адносна Мінска бліжэйшым часам? Ці магчыма з дапамагой адмены санкцый дамагчыся вызвалення ўсіх і спынення рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Tue, 27 Oct 2026 - 40min - 10080 - Вольга Лойка. Пра “схемкі” ў Манголіі, дзіркі ў бюджэце і гандаль санкцыямі
Падчас адмысловай нарады, прысвечанай сённяшняму стану адносін з ЗША, Лукашэнка, як звычайна, найперш засяродзіўся на эканамічных пытаннях, крыху прайшоўся па палітычных і зусім мімаходзь узгадаў палітвязняў. І ў наступныя дні заняўся звыклай справай — іспекцыяй палёў, фермаў і іншых гаспадарак ды прадпрыемстваў. А звыклая міжнародая павестка ў выглядзе візіту чарговага расійскага губернатара была разбаўлена сустрэчай з кіраўніком Манголіі. Але тэма палітвязняў не знікала з павесткі. Спачатку да яе вярнуўся лукашэнкаўскі прадстаўнік у ААН Рыбакоў, а потым з’явіўся так званы “Ліст 73-х палітвязняў”… Ці будзе ад падпісаных дамоўленасцей з Манголіяй той эканамічны вынік, які абяцае Лукашэнка і яго прапаганда? Чым адметныя апошнія экскурсіі Лукашэнкі ў палі і на прадпрыемствы? Ці магчыма з дапамогай адмены санкцый дамагчыся вызвалення ўсіх і спынення рэпрэсій? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
Tue, 27 Oct 2026 - 42min - 10079 - “Ліст палітвязняў”: ці дапаможа ён вызваліць з-за кратаў усіх і спыніць рэпрэсіі
Пад “Лістом былых палітзняволеных” са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі ўжо падпісалася звыш 100 чалавек. Але нямала сярод былых палітвязняў і тых, хто катэгарычна не згодны з яго зместам. Хоць ніхто не адмаўляе таго, што вызваляць палітвязняў трэба. Як і кім была народжана ідэя ліста і якую стратэгію яны прапаноўваюць заходнім палітыкам? Ці не лічаць аўтары ліста, што яны ўнеслі раскол у лагер былых палітвязняў? За якія чырвоныя лініі не гатовы заходзіць аўтары ліста? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць былыя палітзняволеныя — экс-рэдактарка партала TUT.BY Марына Золатава і праваабаронца Наста Лойка
Tue, 27 Oct 2026 - 46min - 10078 - Ліст палітвязняў да еўрапейскіх лідараў — Еўразум за 26 кастрычніка | Новости Беларуси за 26 октября
Ліст палітвязняў да еўрапейскіх лідараў — Еўразум за 26 кастрычніка | Новости Беларуси за 26 октября by Euroradio
Mon, 26 Oct 2026 - 39min - 10077 - Экс-палітвязні напісалі адкрыты ліст еўрапейскім лідарам
Былыя беларускія палітвязні напісалі адкрыты ліст да лідараў еўарапейскіх краін, у якім заклікалі ЕС далучыцца да намаганняў ЗША і стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. "Просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Мінскам і ў любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю", — гаворыцца ў лісце, падпісаным Віктарам Бабарыкам, Марыяй Калеснікавай, Вольгай Лойка, Марфай Рабковай, Марынай Золатавай, Людмілай Чэкінай, Андрэем Аляксандравым і іншымі. Хто быў ініцыятарам ліста і чаму частка палітвязняў пра яго не ведала? Ці пачуюць еўрапейскія палітыкі крык беларускіх палітвязняў? Ці не стане дакумент падставай для новага канфілікту ўнутры дэмсілаў у выгнанні? Вялікі стрым з удзелам Вольгі Лойка, Уладзя Лабковіча, Юрыя Дракахруста, Валерыя Кавалеўскага, Франка Вячоркі і іншых
Mon, 26 Oct 2026 - 1h 54min - 10076 - Галоўная праблема Лукашэнкі. Залаты запас саюзніка ўжо змяншаецца / Лойка і Махоўскі
Гэта праграма "І што?" — агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак" https://www.youtube.com/@belmarket.by1990 Андрэй Махоўскі.
Fri, 23 Oct 2026 - 34min - 10075 - Каму патрэбны беларускія тралейбусы — Еўразум за 23 кастрычніка | Новости Беларуси за 23 октября
Каму патрэбны беларускія тралейбусы — Еўразум за 23 кастрычніка | Новости Беларуси за 23 октября by Euroradio
Fri, 23 Oct 2026 - 40min - 10074 - Віталь Цыганкоў. Дуэт Рыбаковых: ці атрымаецца ў Лукашэнкі ўтрымаць увагу Трампа
Лукашэнка працягвае чапляцца за “перамоўны трэк” з ЗША, каб прадэманстраваць, што працэс ідзе і развітвацца з марамі пра біг дзіл рана, — нават правёў адмысловую нараду. Падчас якой не толькі прагучала пра выкананне беларускім бокам усіх узятых на сябе абавязацельстваў, але і пра разуменне, з якім паставіліся да “прабуксоўкі” выканання абавязацельстваў з боку ЗША. Больш за тое, прагучалі гарантыі хуткай новай сустрэчы з Коўлам. А таксама былі агучаны пажаданні: каб ЗША паўплывалі на ЕС у “станоўчым для Мінска ключы”… Чаму Лукашэнка нечакана ізноўку вярнуўся да абмеркавання перамоўнага трэка з ЗША? Ці сапраўды існуе верагоднасць правядзення саміту ў фармаце “Мінск-3”? Як сітуацыя апошніх дзён у Еўропе ўплывае на планы Масквы па эскалацыі сітуацыі на еўрапейскім кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
Fri, 23 Oct 2026 - 47min - 10073 - “Пентаквантар”: Арцём Шуканаў і яго посткіберпанк у эфіры Еўрарадыё!
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры: 16 кастрычніка ў нас у гасцях быў Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 30 кастрычніка да нас завітае Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. А сёння, 23 кастрычніка, у нашай студыі — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. Чаму для свайго дэбюту аўтар абраў менавіта такі жанр — посткіберпанк? На якой мове гаворыць будучыня Арцёма Шуканава і адкуль ён пра тую мову дазнаўся? Як беларусаў зацікавіць творам, дзе галоўныя героі — не беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Арцём Шуканаў
Fri, 23 Oct 2026 - 43min - 10072 - Аляксандр Кныровіч. Чаму Лукашэнку не ўдаецца перамагчы карупцыю
Ці не штодня ў Беларусі ловяць карупцыянераў — звычайна кіраўнікоў прадпрыемстваў. Здавалася б, што хабарніцтва ў краіне ўжо даўно мусіла знікнуць, бо з ім змагаюцца 30 гадоў. Але не. Няўжо людзей нічога не вучыць ці прычына ў нечым іншым? Пра гэта а таксама пра іншыя важныя і цікавыя падзеі тыдня гутарым з блогерам Аляксандрам Кныровічам
Fri, 23 Oct 2026 - 41min - 10071 - Расійская малочка ў Беларусі і мілітарызацыя краіны — Еўразум за 22 кастрычніка | Новости Беларуси за 22 октября
Расійская малочка ў Беларусі і мілітарызацыя краіны — Еўразум за 22 кастрычніка | Новости Беларуси за 22 октября by Euroradio
Thu, 22 Oct 2026 - 33min - 10070 - Аляксандр Дабравольскі. Стратэгія ціску: ці здольна яна дапамагчы вызваленню палітвязняў?
Перамовы прадстаўніка прэзідэнта ЗША Уіткафа з Пуціным сталі сведчаннем таго, што так званы “перамоўны трэк Вашынгтон — Масква” пашыраецца і становіцца больш інтэнсіўным. Прычым перамоўшчыкі добра спраўляюцца і без пасярэдніка ў асобе Лукашэнкі. Але самае галоўнае, на што звяртаюць увагу эксперты, — актывізацыя расійска-амерыканскага дыялогу пагражае стратай цікавасці Вашынгтона да перамоў з Мінскам. Ці існуе рызыка, што цікавасць да перамоў і здзелак з Лукашэнкам, у выніку якіх палітвязні выходзілі на свабоду, з боку ЗША зменшыцца? Ці не варта дэмсілам змяніць сваю стратэгію і больш актыўна падштурхоўваць Еўропу да перамоў з рэжымам з мэтай вызвалення палітвязняў? Ці ёсць у дэмсіл стратэгія дзеянняў на выпадак абвастрэння адносін паміж ЕС і Расіяй, а адпаведна — і Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі
Thu, 22 Oct 2026 - 46min - 10069 - Аліса Рыжычэнка. Пра “зімовыя жыроўкі”, вялікія заробкі і дрэнныя прагнозы па росце ВУП
Паводле прагнозаў МВФ на 2027 год, рост ВУП у Беларусі будзе на ўзроўні 1,2%. Гэта крыху больш, чым у аўтсайдара спіса — Расіі, з яе прагназаванымі 0.9% росту. Але, на дзіва, і лукашэнкаўскія чыноўнікі ад эканомікі прагназуюць ВУП у памеры 1.9%. Невядома, ці ўлічвалі яны ў сваіх прагнозах калійную здзелку (ці які іншы біг дзіл) з ЗША, але калі так, то іх чакае непрыемны сюрпрыз. Бо выглядае на тое, што Трамп пайшоў на збліжэнне з Пуціным. Пакінуўшы на ўзбочыне амерыкана-расійскага перамоўнага трэка Лукашэнку з яго чаканнямі вялікай і прыбытковай здзелкі з ЗША. А вось беларусы знаходзяцца ў чаканні “зімовых жыровак”. І прадчуванні не лепшыя… У чым прычына такога нязначнага росту ВУП, паводле прагнозаў на наступны год, і чым гэта пагражае эканоміцы? Чым небяспечнае для планаў Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным? Ці варта чакаць сапраўды значнага росту тарыфаў на камунальныя паслугі зімой? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка
Thu, 22 Oct 2026 - 42min - 10068 - Алесь Чумакоў: супольна спяваць свае песні — ідэя, якая нас яднае
22 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў. Нам увесь час нешта навязваюць. І найчасцей гэта не наша, не беларускае, а аднекуль прынесенае, чужынскае. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі — адсутнасць свабоды выбару. Адсутнасць роўных правоў у гэтага прынесенага і ў нашага, беларускага. Знаёміцца з іншымі культурамі і здабыткамі трэба. Але калі будзе сапраўдная свабода выбару, беларусы абавязкова звернуцца да свайго. І мы яшчэ заспяваем разам на вуліцах сваіх гарадоў і вёсак свае, беларускія песні, перакананы Алесь Чумакоў. Пра тое, чаму лукашэнкаўскі рэжым так варожа ставіцца да беларускай культуры і гісторыі, як змяняе чалавека знаёмства з беларускай спадчынай і чаму галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца свабода выбару, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чумаковым.
Thu, 22 Oct 2026 - 1h 04min - 10067 - Арцём Брухан. Праз пазбаўленне грамадзянства — да нацыянальнага дыялогу з рэжымам?
Пакуль дэмсілы рыхтуюцца да “нацыянальнага дыялогу” калі не з самім Лукашэнкам, то хаця б з рэжымам, гэты самы рэжым відавочна рухаецца ў адваротны ад гэтага дыялогу бок. І самым відавочным доказам гэтаму сталі нават не новыя прысуды ды працяг рэпрэсій унутры краіны, а падрыхтоўка глебы да пазбаўлення беларускага грамадзянства тых праціўнікаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Ну і відавочную мілітарызацыю як эканомікі, так і беларускага грамадства не заўважаць не трэба. Ці варта чакаць, што беларусаў за мяжой пачнуць пазбаўляць грамадзянства? Ці варта ўсур’ёз успрымаць загады Лукашэнкі ствараць, дзе толькі магчыма, атрады народнага апалчэння? Ці здольныя дэмсілы дамовіцца пра агульную стратэгію адносна дачыненняў з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
Thu, 22 Oct 2026 - 43min - 10066 - Рынак жытла ў Мінску і рызыкі для Лукашэнкі — Еўразум за 21 кастрычніка | Новости 21 октября
Рынак жытла ў Мінску і рызыкі для Лукашэнкі — Еўразум за 21 кастрычніка | Новости 21 октября by Euroradio
Wed, 21 Oct 2026 - 38min - 10065 - Аркадзь Мошас. Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным і калі чакаць Коўла
Прэм’ер Польшчы Дональд Туск перасцерагае, што супрацьстаянне паміж ЕС і Расіяй можа абвастрыцца ў бліжэйшыя два-тры месяцы. Пра пагрозу расійскага нападу на адну з краін НАТА не гаварыў толькі лянівы. І хоць натаўскія генералы кажуць пра гатоўнасць адбіць удар і разбіць нападніка, але сённяшняя сітуацыя ў пратэстуючай Еўропе прымушае сумнявацца ў яе гатоўнасці да супольнай абароны. А тут яшчэ і Трамп пайшоў на збліжэнне з Пуціным. Пакінуўшы на ўзбочыне амерыкана-расійскага перамоўнага трэка Лукашэнку. Ці гатова Еўропа да рэальнага супрацьстаяння з Расіяй? Чым небяспечнае для Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным? Ці варта чакаць бліжэйшым часам Коўла ў Мінску з улікам выбарчай кампаніі ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар праграмы па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас
Wed, 21 Oct 2026 - 36min - 10064 - Роза Турарбекава. Ці патрэбны яшчэ Трампу Лукашэнка ў якасці перамоўшчыка з Пуціным
Міністр замежных спраў Расіі Лаўроў на пачатку тыдня лётаў у Іран. Мяркуецца, “адвакатаваць”, сярод іншага, інтарэсы Дональда Трампа — дамовіцца з Тэгеранам пра поўнае адкрыццё Армузскага праліва для суднаходства, каб на сусветны рынак трапіў дызель краін Персідскага заліва. Наяўнасцю такой дамоўленасці паміж Вашынгтонам і Масквой можа тлумачыцца раптоўнае пацяпленне адносін паміж ЗША і Расіяй і пагаршэнне — з Украінай. А калі такая супраца Трампа і Пуціна распачалася, то ўзнікае пытанне наконт неабходнасці для Вашынгтона Лукашэнкі як пасярэдніка паміж гэтымі двума палітыкамі… Ці здольная Масква паўплываць на кіраўніцтва Ірана і схіліць яго да дзеянняў, выгадных ЗША? Ці застаецца патрэба для Трампа ў Лукашэнку як пасярэдніка ў размовах з Пуціным? Сведчаннем чаго з’яўляюцца пратэсты, якія ідуць у шэрагу краін Еўропы проста цяпер? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
Wed, 21 Oct 2026 - 44min - 10063 - Як сям’я Лукашэнкі прыбрала да рук долю ў беларускім Wildberries
Расійскі Wildberries — самая папулярная гандлёвая інтэрнэт-пляцоўка ў Беларусі, яе паслугамі карыстаецца больш за 85% апытаных жыхароў краіны. Але Wildberries — гэта не толькі самы папулярны, але і самы буйны маркетплейс у Беларусі. У 2025 годзе выручка перавысіла 9 мільярдаў беларускіх рублёў (2,6 мільярда еўра). Не дзіўна, што з такімі паказчыкамі Wildberries не застаўся без увагі Аляксандра Лукашэнкі. У лютым 2025 года ён арганізаваў сустрэчу з прадстаўнікамі прыватнага бізнесу. Гаворка зайшла і пра маркетплейс. Ці супадзенне, але праз усяго два тыдні пасля нарады ў Лукашэнкі ў беларускага Wildberries з’явіўся новы акцыянер — ЗАТ “ГД Квадрат”. Ці быў шанец у Wildberries застацца па-за ўвагай фінансавых інтарэсаў сям’і Лукашэнкі і чым расійская кампанія прывабіла галоўнага змагара з карупцыяй? Якім чынам і каго рэжым увёў у склад акцыянераў беларускай часткі Wildberries? Як звязаны Wildberries, “Сталічная рэстарацыя”, Музычная медыякампанія і Дзмітрый Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч
Wed, 21 Oct 2026 - 46min - 10062 - Чаму жанчынам не падабаецца сацыяльны кантракт з Лукашэнкам — Еўразум за 20 кастрычніка | Новости Беларуси за 20 октября
Чаму жанчынам не падабаецца сацыяльны кантракт з Лукашэнкам — Еўразум за 20 кастрычніка | Новости Беларуси за 20 октября by Euroradio
Tue, 20 Oct 2026 - 42min - 10061 - Анастасія Лузгіна. Кватэры даражэць перасталі. Што будзе далей з беларускай эканомікай?
У верасні ў Мінску ўпершыню за доўгі час спыніўся рост цэн на кватэры, а выбар жылля на продаж скараціўся. Аналітык Андрэй Чарнышоў раіць прадаўцам не зацягваць са здзелкамі да канца года і папярэджвае пра рызыкі, у тым ліку з боку Расіі. Ці варта спяшацца з купляй і чаго чакаць ад рынку нерухомасці ў 2027-м? З эканамісткай Анастасіяй Лузгіной таксама пагаворым пра вераснёўскія макраэканамічныя вынікі: што адбываецца з ВУП, заробкамі і знешнім гандлем, куды рухаецца валютны рынак і на што разлічвае Нацбанк у наступным годзе. І разбяром, якія эканамічныя перспектывы стаяць за планамі развіваць сельскую гаспадарку, турызм і перапрацоўку драўніны ў Віцебскай вобласці.
Tue, 20 Oct 2026 - 40min - 10060 - Аляксандр Класкоўскі. Новыя мапы ад Лукашэнкі, альбо калі беспілотнікі НАТА паляцяць на Дразды
Камандуючы войскамі НАТА ў Еўропе генерал Грынкевіч нічога не казаў пра ўдары менавіта па Беларусі ў адказ на расійскія ўдары па краінах — сябрах Альянсу. Гэтыя словы яму памылкова прыпісала адно з беларускіх СМІ. Тым не менш, менавіта гэтыя словы, а не дакладны тэкст, апублікаваны ў выданні The Wall Street Journal, сталі нагодай для абуральнага адказу з боку лукашэнкаўскага МЗС. Тыя ўвогуле заявілі, што канцэпцыя Альянсу на выпадак расійскага нападу нібыта “прадугледжвае нанясенне прэвентыўных удараў па тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем дронаў і наземных рабатызаваных сістэм”. Але ў міралюбстве Лукашэнку больш ніхто не давярае. Зяленскі ўвогуле кажа пра пагрозу балістыкі з тэрыторыі нашай краіны. Навошта МЗС Беларусі наогул узялося асуджаць словы Грынкевіча, якія яму не належалі, і пазіцыю НАТА? У словах Зяленскага больш перасцярогі ці сапраўды існуе рэальная пагроза ўдараў балістычнымі ракетамі па Украіне з тэрыторыі Беларусі? Ці здольныя дэмсілы на фоне новых выклікаў да аб’яднання і што яму перашкаджае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі
Tue, 20 Oct 2026 - 45min - 10059 - Яўген Красулін. Пра Касцюшку, аб’яднанне дэмсіл, салідарнасць і лідарства
На абмеркаванне ў інфапрастору закінута думка пра неабходнасць аб’яднання і стварэння нейкага агульнага штаба дэмсіл. Вось толькі тэма гэтая далёка не новая. Як бы гэта не падавалася дзіўным тым, хто прыйшоў у палітычную і грамадзянскую актыўнасць на хвалі агульнага ўздыму 2020 года. Такіх спроб было шмат нават цягам апошніх 30 гадоў палітычнай гісторыі Беларусі. А ёсць яшчэ гісторыя Рады БНР з яе адзінствам, падзелам і далейшымі пошукамі магчымасцей аб’яднацца. І вельмі часта заклікі да аб’яднання рабіліся такім чынам, што разводзілі бакі яшчэ далей адзін ад аднаго… У чым памылка Офіса ў сітуацыі з вызначэннем гістарычнай прыналежнасці Касцюшкі? У чым навізна і арыгінальнасць сённяшняй прапановы да “аб’яднання апазіцыі”? Ці былі ў гісторыі прыклады такога аб’яднання і ці доўга яно пратрымалася? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
Tue, 20 Oct 2026 - 46min - 10058 - Ірына Сідорская. Калі асабістае жыццё становіцца пытаннем нацыянальнай бяспекі
У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Лукашэнка дзякуе жанчынам за вернасць іх “важнейшаму прызначэнню” і жадае кожнай спазнаць шчасце мацярынства. Адначасова ў метадычных матэрыялах для адзінага дня інфармавання насельніцтва незарэгістраваныя шлюбы, змена партнёраў, бяздзетнасць і жаданне “пажыць для сябе” разглядаюцца як пагрозы сямейным каштоўнасцям і, у канчатковым выніку, нацыянальнай бяспецы. А ў беларускім Threads жанчына, якая чакае дзіця, шукае партнёрку для бостанскага шлюбу. Прапануе разам арганізаваць побыт, клапаціцца пра дзяцей, дзяліць хатнюю працу і падтрымліваць адна адну. Пост выклікаў сотні каментарыяў. Усе гэтыя гісторыі — пра сям’ю, мацярынства, адказнасць і клопат. Але за імі стаяць вельмі розныя ўяўленні пра тое, хто мае права вызначаць, як павінна выглядаць асабістае жыццё чалавека. Як незарэгістраваны шлюб ператвараецца ў пагрозу нацыянальнай бяспецы? Што такое бостанскі шлюб і чаму жанчыны шукаюць новыя спосабы а раздзяліць клопат і арганізаваць лагістыку мацярынства? Дзе заканчваецца падтрымка сям’і і пачынаецца спроба дзяржавы вызначаць, як грамадзянам належыць жыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук у галіне камунікацыі, даследчыца медыя, улады і гендару, заснавальніца аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірына Сідорская
Tue, 20 Oct 2026 - 45min - 10057 - “Яндэкс” у Беларусі, грамадзянскія шлюбы як пагроза нацбяспекі ды крынж тыдня — Еўразум за 19 кастрычніка | Новости Беларуси за 19 октября
“Яндэкс” у Беларусі, грамадзянскія шлюбы як пагроза нацбяспекі ды крынж тыдня — Еўразум за 19 кастрычніка | Новости Беларуси за 19 октября by Euroradio
Mon, 19 Oct 2026 - 32min - 10056 - Таццяна Кулакевіч. Што стаіць за фліртам Трампа з Пуціным і ці падабаецца гэта яго выбаршчыкам?
Калі рашэнне Трампа распачаць перамовы і гандаль з Лукашэнкам тлумачылася жаданнем выцягнуць з-за кратаў палітвязняў і “паспрабаваць хаця б крыху, але адцягнуць Беларусь ад Расіі”, то рашэнне набываць расійскі дызель шакіравала амаль усіх. І словы пра неабходнасць даць амерыканскім аўтаўладальнікам таннае паліва (як фермерам — танныя беларускія калійныя ўгнаенні) не вытрымлівалі ніякай крытыкі. Калі толькі не браць пад увагу блізкія выбары, важныя для Трампа і яго партыі. Вось толькі выглядае на тое, што ні гэтыя аргументы Трампа, ні яго далейшы ціск на Украіну не падтрымлі нават яго прыхільнікі. Ці насамрэч ЗША так неабходны “танны калій” ад Лукашэнкі і што сёння адбываецца з “беларускім перамоўным трэкам”? Што стаіць за “прарасійскімі” рашэннямі Трампа і ці дапаможа яму гэта выйграць выбары? Ці будзе ўзмацняцца ціск Трампа на краіны ЕС і якія мэты гэтага ціску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч
Mon, 19 Oct 2026 - 43min - 10055 - Аляксандр Каваленка. Балістыка з Беларусі: пра новыя пагрозы і “народнае апалчэнне” Лукашэнкі
Апошнім часам паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны не абыходзяцца без ваеннага ці якога іншага мілітарысцкага складніка. То ён наведае нейкі вайсковы аб’ект, то праінспектуе вайсковыя вучэнні, то завітае на прадпрыемства, звязанае з ваеннай вытворчасцю. Падчас апошняй такой паездкі ў Віцебскую вобласць ні вучэнняў не здарылася, ні прадпрыемстваў, вартых увагі, на шляху не трапілася. Таму давялося інспектаваць атрады самаабароны ў мясцовых сельсаветах і разважаць пра будучыню расійска-ўкраінскай вайны. Не забыўся Лукашэнка даць некалькі парад Трампу і паздзекавацца з НАТА. І ўсё ў той час, калі чарговыя расійскія БПЛА заляталі ў неба Беларусі. Чым аддзячыць Кіеў Лукашэнку за тое, што той “уратаваў” Зяленскага ад Трампа? Да якой вайны рыхтуе Лукашэнка беларусаў і ці ёсць у беларусаў шанец гэтай вайны пазбегнуць? Што вырашальнае павінна здарыцца ў бліжэйшыя некалькі месяцаў, аб чым папярэджвае польскі прэм’ер Туск, і ці здольная Еўропа з гэтым выклікам справіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка
Mon, 19 Oct 2026 - 46min - 10054 - Яраслаў Раманчук. Ці атрымаецца ў “Яндэкса” схавацца ў Беларусі ад украінскіх БПЛА?
Украінскія ўдары па “Яндэксе” прымусілі кіраўніцтва гэтай расійскай кампаніі задумацца пра перанос сваіх дата-цэнтраў за мяжу. Як варыянт — у Беларусь. Такія ж думкі, выглядае на тое, ёсць і ў кампаніях, якія займаюцца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту. Што выклікала нейкую дзіўную рэакцыю Лукашэнкі. Пра неабходнасць “разабрацца з інтэлектам” ён гаварыў падчас сваёй кантрольна-рэвізійнай паездкі на Віцебшчыну. Дзе, паралельна, спрабаваў разабрацца з мясцовай сельскай гаспадаркай, раздаваў землі сваім “кішэнным” алігархам і займаўся стварэннем “народнага апалчэння” ў сельсаветах. Ці атрымаецца ў “Яндэкса” схавацца ў Беларусі ад украінскіх БПЛА і чаму Лукашэнка баіцца штучнага інтэлекту? Ці ўратуе сельскую гаспадарку практыка перадачы зямлі разам з людзьмі, што там жывуць, “на баланс алігархаў”? На якія бонусы разлічвае Лукашэнка ад перамір’я ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
Mon, 19 Oct 2026 - 45min - 10053 - Чаго каштаваў беларускам 2020 год і дзе яны цяпер? / Лойка і Ментусава
📍 Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Жанчыны ў Беларусі ў 2020 годзе былі яскравымі і смелымі. Гэта дорага каштавала ім. Сёння дзяржава прапануе сацкантракт, дзе размовы пра жаночае лідарства не ідзе. Жанчына — гэта маці, але і тут яе правы даволі абмежаваныя. Чым жывуць, на што спадзяюцца і за што змагаюцца сучасныя беларускія жанчыны, абмяркоўваем з гендэрнай даследчыцай, аўтаркай “Сучаснай энцыклапедыі для дзяўчынак”, вядучай “Звычайнай раніцы” Марынай Мянтусавай.
Mon, 19 Oct 2026 - 42min - 10052 - Народнае апалчэнне будзе абараняць сельсаветы — Еўразум за 16 кастрычніка | Новости Беларуси за 16 октября
Народнае апалчэнне будзе абараняць сельсаветы — Еўразум за 16 кастрычніка | Новости Беларуси за 16 октября by Euroradio
Fri, 16 Oct 2026 - 33min - 10051 - Аляксандр Карнаўх. “Халодныя землі”: Аляксандр Карнаўх на Еўрарадыё
Юбілейная 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры, а пачынаем размовай з Аляксандрам Карнаўхам пра яго раман “Халодныя землі”. Ці сапраўды гэты раман — пра нашу будучыню і ці магчыма яе пазбегнуць? Чым для аўтара адметны раман “Халодныя землі” і ці чакаць працягу? Ці існуе верагоднасць, што паступова патрэба ў беларускай літаратуры за мяжой знікне, і як гэтага не дапусціць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з пісьменнікам Аляксандрам Карнаўхам
Fri, 16 Oct 2026 - 41min - 10050 - Андрэй Махоўскі. “Разбяромся з інтэлектам і з усімі”: як Лукашэнка адвучыць моладзь “ціктокацца”
Паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны ўжо шмат гадоў подобныя адна да другой. Спачатку ён “з верталёта” выяўляе хібы і неахайнасці ў працы мясцовых кіраўнікоў. І выдае ўсім — ад аблвыканкамаўскіх начальнікаў да старшынь сельгапрадпрыемстваў. Перападае і міністрам, і прадстаўнікам лукашэнкаўскай Адміністрацыі. Далей ідзе лекцыя пра тое, як трэба правільна працаваць, і агляд геапалітычных падзей. Паездка на Віцебшчыну дадала яшчэ і тэму штучнага інтэлекту, з якім Лукашэнка таксама паабяцаў разабрацца. Чым Лукашэнку не дагадзіў штучны інтэлект і што ён прапануе моладзі замест сацсетак? Ці ўратуе сельскую гаспадарку раздача зямлі “сваім” бізнесменам? Ці здолее рэжым заткнуць дзіры ў бюджэце падвышэннем падаткаў і продажам Трампу калію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Fri, 16 Oct 2026 - 43min - 10049 - Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне
Наведваючы Віцебшчыну, Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне. "Каб у кожным сельсавеце ў нас было народнае апалчэнне. Гэта ядро", — кажа ён. І дадае, што мужык мусіць "хаця б страляць: з аўтамата, пісталета, кулямёта". Вось толькі права на валоданне агнястрэльнай зброяй улады лібералізаваць не спяшаюцца... Усё гэта адбывалася ў Верхнядзвінскім раёне, які мы да 2030 года мусім "не пазнаць — у добрым сэнсе". Гэтыя шчыраванні, а таксама пра свавольствы Трампа і іншыя важныя тэмы і падзеі абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам
Fri, 16 Oct 2026 - 45min - 10048 - У касцёле маліліся за Лукашэнку — Еўразум за 15 кастрычніка | Новости Беларуси за 15 октября
У касцёле маліліся за Лукашэнку — Еўразум за 15 кастрычніка | Новости Беларуси за 15 октября by Euroradio
Thu, 15 Oct 2026 - 36min - 10047 - Антон Пянькоўскі. Ці ўратуюць расійскі дызель і беларускі калій Трампа ад паражэння на выбарах?
Рашэнне Трампа зняць на шэсць месяцаў санкцыйныя абмежаванні з расійскага дызельнага паліва і пачаць набываць яго для патрэб спажыўцоў у ЗША выклікала крытыку не толькі ў апанентаў кіруючай партыі ўнутры ЗША, але і сярод саміх рэспубліканцаў. Не кажучы ўжо пра еўрапейцаў, асабліва Украіну. Затое, па меркаванні экспертаў, гэта адкрывае магчымасці для Лукашэнкі. Што праўда, існуе рызыка, што лёс гэтай дызельнай здзелкі будзе такім жа, як і энергетычнага перамір’я, якое аб’явіў Трамп для Расіі і Украіны. Што насамрэч стаіць за дызельнай здзелкай Трампа з Расіяй і ці была ў ёй патрэба? Як гэтае рашэнне Трампа дапамагае яму схіляць на свой бок электарат напярэдадні выбараў? Як змяняецца сітуацыя на фронце ва Украіне пасля таго, як Трамп абвясціў энергетычнае перамір’е, і чаму Маск далучыўся да ціску Трампа на Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
Thu, 15 Oct 2026 - 41min - 10046 - Антон Пянькоўскі. Ці ўратуюць расійскі дызель і беларускі калій Трампа ад паражэння на выбарах?
Рашэнне Трампа зняць на шэсць месяцаў санкцыйныя абмежаванні з расійскага дызельнага паліва і пачаць набываць яго для патрэб спажыўцоў у ЗША выклікала крытыку не толькі ў апанентаў кіруючай партыі ўнутры ЗША, але і сярод саміх рэспубліканцаў. Не кажучы ўжо пра еўрапейцаў, асабліва Украіну. Затое, па меркаванні экспертаў, гэта адкрывае магчымасці для Лукашэнкі. Што праўда, існуе рызыка, што лёс гэтай дызельнай здзелкі будзе такім жа, як і энергетычнага перамір’я, якое аб’явіў Трамп для Расіі і Украіны. Што насамрэч стаіць за дызельнай здзелкай Трампа з Расіяй і ці была ў ёй патрэба? Як гэтае рашэнне Трампа дапамагае яму схіляць на свой бок электарат напярэдадні выбараў? Як змяняецца сітуацыя на фронце ва Украіне пасля таго, як Трамп абвясціў энергетычнае перамір’е, і чаму Маск далучыўся да ціску Трампа на Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
Thu, 15 Oct 2026 - 41min - 10045 - Аліса Рыжычэнка. Пра дапамогу на дзяцей, калій і новыя санкцыі ЕС
Адной рукой Еўрасаюз працягвае ўводзіць санкцыі, а другой — здымае іх з асабліва настойлівых бізнесменаў. Так, днямі быў уведзены новы “маштабны” санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі — і зняты санкцыі з бізнесменаў Міхаіла Гуцарыева і Віктара Шаўцова. І пакуль у Мінску чакаюць, калі ЕС далучыцца да ЗША і пачне здымаць з рэжыму санкцыйныя абмежаванні, судна з беларускім каліем набліжаецца да берагоў ЗША, а ў самой Беларусі ўсё больш кампаній працуе “ў мінус” — банкруціцца нават фірма, якая забяспечвала лукашэнкаўскіх сілавікоў дронамі. Ці закрануць беларускую эканоміку новыя “расійскія” санкцыі ЕС? Чаму ва ўмовах запатрабаванасці беларускіх тавараў на расійскім рынку ў Беларусі працягваюць банкруціцца кампаніі і вытворцы? Як змяняецца дапамога на дзяцей і на чыю карысць? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка
Thu, 15 Oct 2026 - 47min - 10044 - Максім Знак. “Каланісты”: як заставацца сабой ва ўмовах пераследу за праўду
Днямі пабачыла свет новая кніга Максіма Знака “Каланісты”. Па словах аўтара, яна стала працягам нашумелага “Зэкамерона”, у якім былы зняволены апісваў свае турэмныя будні. За час пасля вызвалення Максім Знак паспеў не толькі напісаць кнігу, запісаць песні, зняць кліп, але і зладзіць шэраг творчых вечарын у розных гарадах і краінах. І практычна не бярэ ўдзелу ў палітычных дыскусіях. Як турма змяняе чалавека і як Максім спраўляецца з гэтымі зменамі? Чаму пачуццё несправядлівасці можа быць цяжэйшым за турэмныя ўмовы і як не страціць сябе ў ізаляцыі? Ці лічыць ён, што беларускі пратэст прайграў, і якое месца ў яго жыцці сёння займае творчасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, пісьменнік, былы палітвязень Максім Знак
Thu, 15 Oct 2026 - 49min - 10043 - Сэрвісы "Яндэкс" у Беларусі дрэнна працуюць — Еўразум за 14 кастрычніка | Новости за 14 октября
Сэрвісы "Яндэкс" у Беларусі дрэнна працуюць — Еўразум за 14 кастрычніка | Новости за 14 октября by Euroradio
Wed, 14 Oct 2026 - 27min - 10042 - Наталля Васілевіч. Чаму каталіцкая царква пачала маліцца за Лукашэнку?
На мінулых выхадных адбылося тое, чаго ніхто не чакаў, — у Шклове біскуп Аляксандр Яшэўскі памаліўся за Лукашэнку, просячы божага благаславення для яго служэння. Імша праходзіла падчас абласных “Дажынак”, на ёй прысутнічала крыху больш за дзесяць чалавек. Паводле “Хрысціянскай візіі”, гэта першы вядомы выпадак такой публічнай малітвы асабіста за кіраўніка дзяржавы. Чаму Яшэўскі прапанаваў памаліцца не проста за абстрактную ўладу, а непасрэдна за Лукашэнку? Ці з’яўляецца гэты выпадак палітычным сігналам ад Касцёла ўладам? Ці можа дэманстрацыя лаяльнасці палепшыць адносіны Касцёла з дзяржавай? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем з тэалагіняй і прадстаўніцай экспертнай супольнасці “Хрысціянская візія” Наталляй Васілевіч
Wed, 14 Oct 2026 - 46min - 10041 - Роза Турарбекава. Пуцін вярцеў "энергетычнае перамір'е" Трампа на адным месцы
І двух дзён не прайшло ад заявы Дональда Трампа пра "энергетычнае перамір'е" паміж Расіяй і Украінай, як расійская балістыка і дроны накрылі Кіеў. Галоўнай мэтай удара была кіеўская ТЭЦ-4. 600 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці, а ў Кіеве спыніліся ўсе тры галінкі метро. Няўжо словы Трампа цяпер так мала значаць? Ці здольны ён пасля такой плюхі развярнуць танкеры з расійскім палівам, якія ўжо падыходзяць да ЗША? А што будзе з беларускім каліем, якія вось літаральна ўжо сёння мусяць прыбыць у порт Новага Арлеана? Пра гэта, а таксама пра іншыя важныя тэмы і падзеі размаўляем з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
Wed, 14 Oct 2026 - 47min - 10040 - Чаму беларускі скардзяцца на садызм у радзільнях — Еўразум за 13 кастрычніка | Новости Беларуси за 13 октября
Чаму беларускі скардзяцца на садызм у радзільнях — Еўразум за 13 кастрычніка | Новости Беларуси за 13 октября by Euroradio
Tue, 13 Oct 2026 - 36min - 10039 - Як абараніць беларусаў ад вярбоўкі Расіяй на вайну ва Украіне
“Сёння галоўнай мэтай з’яўляецца наладжванне каардынацыі ў супрацьдзеянні гібрыднай агрэсіі і вярбоўцы нашых грамадзян на так званую СВА, а таксама вярбоўцы нашых грамадзян спецслужбамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у Еўропе”, — перакананы прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук. Ён прапануе стварыць інтэрнэт-партал для беларусаў, якія апынуліся “ў складанай сітуацыі”. Наколькі вярбоўка беларусаў на так званую “СВА” — масавая з’ява і як ёй рэальна можна супрацьстаяць? Ці можна з упэўненасцю казаць, што свае гібрыдныя атакі супраць краін ЕС Расія ладзіць пры садзейнічанні лукашэнкаўскага рэжыму? Ці дапамагае АПК вырашаць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі як ва Украіне, так і ў Еўропе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук
Tue, 13 Oct 2026 - 44min - 10038 - Ці закрануць “маштабныя” санкцыі ЕС супраць Расіі рэжым Лукашэнкі
Еўропа ўвяла новы санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі. “Гэта самае маштабнае расшырэнне нашага санкцыйнага спіса з моманту, калі Расія пачала вайну”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. У гэты ж час Лукашэнка ва ўсе бакі Еўрасаюза пасылае сігналы аб жаданні наладзіць супрацу і “перагарнуць старонку”. Палякам, літоўцам і латышам, у якіх, па перакананні лукашэнкаўскай прапаганды, пануе голад, ён прапануе дапамагчы прадуктамі харчавання, з іспанцамі проста хоча сябраваць і гэтак далей. Усё як звычайна… Ці сапраўды новы санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі “маштабны” і ці варта ад яго чакаць вялікага ўплыву на расійскую эканоміку? Ці варта краінам-суседзям прыслухоўвацца да мірных прапаноў Лукашэнкі? Як у Еўропе рыхтуюцца супрацьстаяць масавым гібрыдным атакам з боку Расіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Tue, 13 Oct 2026 - 43min - 10037 - Беларускі андэграўнд набірае абароты ў Польшчы: чаго чакаць
Беларускі андэграўнд становіцца ўсё больш заўважным у Варшаве. А фіксацыяй гэтага музычнага дзвіжу амаль год займаецца К6 — платформа з жывымі вечарынамі і канцэртамі, якая збірае разам музыкаў, паэтаў і слухачоў. Цяпер К6 аб'ядналіся з дакументальным праектам "Твары" — каб пра беларускую музыку і яе творцаў даведалася як мага больш людзей. Пра першыя вынікі і перспектывы калабарацыі, патэнцыял беларускага руху і яго інтэграцыю ў еўрапейскі кантэкст гаворым са стваральнікамі K6 Стасам Мурашкам і Альбертам Кенгерлі.
Tue, 13 Oct 2026 - 43min - 10036 - Як гульні Трампа з Пуціным уплываюць на ўзровень пагрозы для Еўропы
Рашэнне Трампа зняць санкцыі з расійскага дызелю і даволіць Расіі пастаўляць яго ў ЗША прывяло да “расколу” нават у асяродку тых сіл, якія лічылі яго “лапідарным геніем” і ўхвалялі ўсе яго дзеянні без выключэння. Маўляў, вы не разумееце глыбіні яго планаў. Вось толькі гульні на баку Масквы зразумець неяк інакш складана. Асабліва ва ўмовах вайны і пагроз для ўсёй Еўропы з боку Расіі. Ці варта рабіць праблему з той невялікай партыі дызелю, якую Расія паставіць у ЗША па просьбе Трампа? Ці ўплывае гэта рашэнне Трампа на дзеянні Расіі адносна краін ЕС? Што для Беларусі сёння азначае еўрапейскі выбар і ці варта яго рабіць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
Tue, 13 Oct 2026 - 43min - 10035 - Адліга ў польска-беларускіх адносінах і прагнозы на восень — Еўразум за 12 кастрычніка | Новости Беларуси за 12 октября
Адліга ў польска-беларускіх адносінах і прагнозы на восень — Еўразум за 12 кастрычніка | Новости Беларуси за 12 октября by Euroradio
Mon, 12 Oct 2026 - 37min - 10034 - “Пралескі” ад Лукашэнкі: для чаго рэжым падаў у вышук выдаўца Іванюка
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў сённяшнія адносіны з афіцыйным Мінскам “лёгкай адлігай” і намякнуў, што праз пэўны час можна разлічваць на вынік — “пралескі”. Але чакаць сакавіка і з’яўлення кветак па заканчэнні лютаўскіх “санкцыйных маразоў” не давялося: першая пралеска расквітнела ўжо ў пачатку кастрычніка. Ёй стала ўнясенне лукашэнкаўскім рэжымам у расійскі вышук грамадзяніна Польшчы — выдаўца Яраслава Іванюка. За яго выдавецкую і культурніцкую дзейнасць на тэрыторыі Польшчы. Што для працэсу “лёгкай адлігі” паміж Варшавай і Мінскам азначае аб’яўленне лукашыстамі ў вышук польскага выдаўца Яраслава Іванюка? Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за пагрозамі польскім палітыкам? Ці паўплывае на пазіцыю Польшчы жаданне Трампа гандляваць з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае польскі палітычны аналітык Павал Казанэцкі
Mon, 12 Oct 2026 - 41min - 10033 - Творчасць у выгнанні: ці стане эміграцыя новым дыханнем для літаратуры?
Юбілейная 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Журы ўжо апублікавала “кароткі спіс” — кнігі, выдадзеныя ў 2025 годзе, якія працягваюць барацьбу за адну з галоўных літаратурных узнагарод Беларусі. У фінал выйшлі шэсць выданняў, што “адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры”. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры: 16 кастрычніка ў нас у гасцях Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”, а 30 кастрычніка да нас завітае Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. А ў дадатак, у адмысловым эфіры, мы вырашылі паразмаўляць і пра саму прэмію імя Ежы Гедройца, і пра сённяшні стан беларускай літаратуры агулам. Ну і на завяршэнне гэтага цыкла будзе яшчэ адзін эфір-сюрпрыз... Ці не страціла актуальнасць прэмія за час свайго існавання і чым адметная сёлетняя юбілейная ўрачыстасць? Ці існуе верагоднасць, што паступова патрэба ў беларускай літаратуры за мяжой знікне і як гэтага не дапусціць? Што агулам адбываецца ў літаратуры і выдавецкай дзейнасці зараз і як кніжны рынак змяняе вялікая колькасць “турэмнай літаратуры” ад палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
Mon, 12 Oct 2026 - 44min - 10032 - Пра расійскі дызель, беларускі калій, атакі мігрантаў і ананімныя пагрозы
“Зараз не час аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас у адказ на зняцце амерыканскіх санкцый з расійскага дызельнага паліва і пачатак гандлю ЗША з Пуціным. Супраць гэтага выступаюць нават амерыканскія кангрэсмены. Да ўсяго, Трамп адкрытым тэкстам сказаў, што “Украіне патрэбны новы прэзідэнт”. Не Расіі, якая б’е па цывільных аб’ектах, а Украіне, якая выносіць расійскія НПЗ. І дата-цэнтры “Яндэкса”. Што адчулі на сабе нават беларусы. Чым небяспечнае зняцце Трампам санкцый з расійскага дызелю і як гэта сітуацыя адаб’ецца на бяспецы нашага рэгіёна? Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за правакацыяй на латвійскай мяжы і якая ў яе была мэта? Ці стала пагроза Класкоўскаму працягам масавай атакі на незалежныя СМІ і да чаго гэта можа прывесці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
Mon, 12 Oct 2026 - 42min - 10031 - Лукашэнка ў Туркменістане, канфлікт Ціханоўскага з медыя і беларускія Jane Doe — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября
Лукашэнка ў Туркменістане, канфлікт Ціханоўскага з медыя і беларускія Jane Doe — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября by Euroradio
Fri, 09 Oct 2026 - 33min - 10030 - Юрый Дракахруст. Правакацыі на мяжы, пагрозы Класкоўскаму, умовы з Мінска Трампу
Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы стала самай гучнай падзеяй мінулага тыдня. І пакінула шмат пытанняў без адказаў. Галоўнае з іх: што гэта былі за людзі ў масках і са зброяй, якія гналі ў Латвію мігрантаў і пашкодзілі памежнае абсталяванне? Адны перакананы, што гэта людзі лукашэнкаўскіх службаў, ва Украіне жа лічаць, што гэта расійская правакацыя. І правакацыя гэтая была не адзінай. Невядомы даслаў ліст з пагрозамі вядомаму журналісту Аляксандру Класкоўскаму. І параіў “павесіцца самому”. Такое адчуванне, што спланаваная атака на незалежныя СМІ, якая цягнецца як мінімум з вясны, пераходзіць на новую стадыю. Як на новую стадыю, выглядае на тое, выходзяць і перамовы Мінска з Вашынгтонам. Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за правакацыяй на латвійскай мяжы і якая ў той правакацыі была мэта? Ці стала пагроза Класкоўскаму працягам масавай атакі на незалежныя СМІ і да чаго гэта можа прывесці? Калі можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа і чаго чакаць беларускім палітвязням у выпадку пашырэння паўнамоцтваў Коўла на Расію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык “Белсата”, даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст
Fri, 09 Oct 2026 - 42min - 10029 - Уладзімір Жыгар. Вайна і бізнес: ці дапаможа зняцце санкцый спыніць саўдзел Лукашэнкі ў вайне?
“АЛЯЎКУРП” вырабляе блокі для прадпрыемстваў, звязаных з расійскімі сістэмамі СПА, а “Кантактмодуль” пастаўляе спецыяльнае абсталяванне для ваенных сістэм і выкарыстоўвае заходнія электронныя камплектуючыя. Гэта толькі некаторыя факты з апошняга публічнага расследавання BELPOL. І такіх прадпрыемстваў у Беларусі — сотні. У той жа час сярод прадстаўнікоў дэмсіл шырыцца дыскусія пра далейшае зняцце санкцый наўзамен вызвалення палітвязняў. Пакуль размова пра зняцце менавіта “ваенных” санкцый не ідзе. Але, лічаць у BELPOL, і такія палёгкі адкрыюць дадатковыя магчымасці для беларускіх прадпрыемстваў, што пойдзе на карысць іх супрацы з расійскай ваенкай. Якіх маштабаў дасягнула супраца беларускіх прадпрыемстваў з расійскім ваенпрамам? Ці існуе верагоднасць, што паступова санкцыі пачнуць здымаць і з Расіі, і з Беларусі, але без патрабаванняў аб спыненні рэпрэсій і іншых змен у Беларусі? Што стала нагодай для актывізацыі лукашэнкаўскіх спецслужбаў і як сябе паводзіць у выпадку спробы вас завербаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
Fri, 09 Oct 2026 - 42min - 10028 - Аляксандр Кныровіч. Лаянка, абразы, пагрозы: ці дапушчальна такое для палітыкаў?
На саміце СНД у Туркменістане Лукашэнка шкадуе пра тое, што з "садружнасці" вырашыла выйсці Малдова: "Гэта, вядома ж, не выбар простых малдаван, а рашэнне кіраўніцтва. Мяркую, недальнабачнае". Нават крыху няёмка ад таго, як ён упускае з віду, што кіраўніцтва Малдовы выбіраюць якраз "простыя малдаване"... Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларускі калій для ЗША, разгаворлівага генпракурора і градус дыскусіі ў дэмакратычным руху. Там апошнім часам могуць і клоўнам абазваць, і паслаць куды падалей.
Fri, 09 Oct 2026 - 37min - 10027 - "Ніякага базару" — толькі канкрэтыка — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября
"Ніякага базару" — толькі канкрэтыка — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября by Euroradio
Thu, 08 Oct 2026 - 33min - 10026 - Вольга Лойка. Як Трамп можа дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам і ў колькі ЗША гэта абыдзецца?
Ад ЗША рэжым Лукашэнкі хоча найперш эканамічнай супрацы і, адпаведна, выгады. А тое, што даводзіцца вызваляць палітвязняў, — такія вось за гэта “мінімальныя страты”. Дарэчы, перажываць з гэтай нагоды рэжыму і сапраўды асабліва не даводзіцца, бо гэтыя “страты” досыць хутка кампенсуюцца: паводле інфармацыі генпракурора Горы, за апошнія 1,5 года за “злачынства экстрэмісцкай скіраванасці” былі пакараны 2500 чалавек. Так што, калі не калій, то ў рэжыму ёсць іншы тавар для гандлю з Захадам. Дакладней, апроч калію… Якіх эканамічных праектаў і “плюшак” хоча дамагчыся Мінск ад Трампа, каб Лукашэнка пагадзіўся на сустрэчу з ім? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі зарабіць на новых беспілотніках, якія “немагчыма перахапіць”? Чаму Гора не баіцца называць колькасць пакараных па палітычных артыкулах, але ніводнай лічбы не называе, расказваючы пра камісію па вяртанні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, эканамічная і палітычная аглядальніца Вольга Лойка
Thu, 08 Oct 2026 - 44min - 10025 - Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Трамп і Украіна: што не так з накіраваннем Коўла на “расійскі трэк”?
Расія працягвае тэрарызаваць украінскія гарады. А ў гэты час Трамп хоча, каб яго спецпасланнік па Беларусі Джон Коўл заняўся вызваленнем і расійскіх палітвязняў. Наўзамен зняцця амерыканскіх эканамічных санкцый з Расіі. Гэтак жа, як і ў выпадку з Беларуссю. Што ж да самой Беларусі, то тут сітуацыя застаецца напружанай, бо рэжым, паводле інфармацыі, працягвае дапамагаць расійскім БПЛА трапляць па цэлях ва Украіне. Як ва Украіне ставяцца да ініцыятывы Трампа вызваляць расійскіх палітвязняў, здымаючы санкцыі з Расіі? Ці варта асцерагацца, што Лукашэнка больш актыўна далучыцца да пуцінскай вайны супраць Украіны? Ці ёсць будучыня ў новай беларускай спецроты, пра фарміраванне якой распавёў Забуга? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў
Thu, 08 Oct 2026 - 41min - 10024 - Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву
8 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік медыяпраекта NEXTA Сцяпан Пуціла. Практычна ўсю сваю гісторыю наш народ, наша нацыя выжывала. І ў гэтым уменні мы сталі адмыслоўцамі. Бо каб выжыць у тых умовах, якія існавалі на гэтай зямлі стагоддзямі, недастаткова было проста выпадковасці ці волі лёсу. Мы, безумоўна, выжывем і гэтым разам. Пытанне толькі ў тым, як мы будзем жыць далей і якую Беларусь пакінем сваім дзецям і ўнукам? Таму сёння мы мусім гуртаваць вакол сябе аднадумцаў і разам ісці на святло нашай беларускай зоркі Венеры. І мы абавязкова дойдзем, перакананы Сцяпан Пуціла. Пра тое, чаму быць “белай варонай” у асяроддзі рускамоўных аднагодкаў не страшна, як нас мяняе эміграцыя і як нам заставацца беларусамі насуперак усім выклікам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Сцяпанам Пуцілам.
Thu, 08 Oct 2026 - 55min - 10023 - Вольга Дабравольская. Ад міжнароднай абароны да грамадзянства: што змяняецца для беларусаў?
Тое, аб чым нас папярэджвалі адвакаты, не толькі адбылося, але і ўзмацняецца: беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне. Прычыны называюць розныя: ад паляпшэння сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з вызваленнем палітвязняў да адсутнасці палітычнай і грамадскай актыўнасці пасля выезду з Беларусі. Не паляпшаецца сітуацыя і з атрыманнем новых пашпартоў падарожніка, усё больш складана становіцца атрымаць сталы побыт. Пры гэтым палітыкі — як беларускія, так і польскія — кажуць, што “праблемы вырашаюцца”… Як часта здараюцца адмовы ў наданні міжнароднай абароны і што рабіць у такім выпадку? Ці здолеюць палітыкі вырашыць пытанне з дакументамі для беларусаў? Як на рашэнні чыноўнікаў уплываюць вызваленні палітвязняў і паездкі ў Беларусь Пачобута? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская
Thu, 08 Oct 2026 - 45min - 10022 - Павел Латушка. Нацыянальныя інтарэсы vs маральнасць: што выбраць і як не згубіць Беларусь
Заклікі Паўла Латушкі да Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі супраць “Беларуськалію” праз датычнасць апошняга да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей, выклікалі абурэнне з боку Валерыя Кавалеўскага. Маўляў, трэба думаць пра нацыянальныя беларускія інтарэсы найперш, а не пра інтарэсы іншых краін. Яны пра свае інтарэсы могуць самі паклапаціцца, а нам трэба думаць, як канчаткова не страціць сваю краіну. І гэта дыскусія пра нацыянальныя інтарэсы выглядае актуальнай на фоне перамоў Варшавы з Мінскам, дыялогу рэжыму Лукашэнкі з Вашынгтонам ды іншых непублічных (пакуль) кантактаў беларускага боку з еўрапейскімі палітыкамі. Ці адпавядаюць патрабаванні накласці санкцыі на беларускае прадпрыемства “за ўкраінскіх дзяцей” нашым нацыянальным інтарэсам? Зыходзячы з чыіх нацыянальных інтарэсаў асобныя еўрапейскія краіны пачынаюць дыялог з рэжымам Лукашэнкі? Калі і на чыіх умовах можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
Wed, 07 Oct 2026 - 57min
Podcast simili a <nome>
El Partidazo de COPE COPE
Herrera en COPE COPE
La Linterna COPE
Es la Mañana de Federico esRadio
La noche de Cuesta esRadio
La Trinchera de Llamas esRadio
Hondelatte Raconte Europe 1
Affaires sensibles France Inter
LEGEND Guillaume Pley
El colegio invisible OndaCero
La Rosa de los Vientos OndaCero
Les grands dossiers de l'Histoire par Franck Ferrand Radio Classique
Espacio en blanco Radio Nacional
Entrez dans l'Histoire RTL
Le grand récit RTL
Les Grosses Têtes RTL
L'Heure Du Crime RTL
Parlons-nous RTL
El Larguero SER Podcast
Nadie Sabe Nada SER Podcast
SER Historia SER Podcast
Todo Concostrina SER Podcast
Un Libro Una Hora SER Podcast
HISTORIAS DE LA HISTORIA VIVA RADIO
