Filtrar por género

euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

9966 - Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября
0:00 / 0:00
1x
  • 9966 - Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября

    Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября by Euroradio

    Mon, 21 Sep 2026 - 31min
  • 9965 - Валерый Карбалевіч . Перамовы загразлі ў багне невыканальных патрабаванняў Лукашэнкі?

    Выправіўшы надакучлівага амерыканскага госця рабіць “хатнюю працу”, Лукашэнка спачатку прачытаў лекцыю па гісторыі генацыду палякамі беларускага народа. Пра тое, як пад палякамі беларусы сваю ідэнтычнасць гублялі, а пад уладай камуністаў — аднаўлялі. А потым вярнуўся да спраў, у якіх насамрэч разбіраецца, — інспекцыі фермаў і палёў. У гэты час вызваленыя і дэпартаваныя з краіны палітвязні спрабуюць пачынаць жыццё ў вымушанай эміграцыі з нуля. А эксперты спрачаюцца пра будучае “перамоўнага трэку Мінска і Вашынгтона”: ён завяз, працягваецца з невялікімі зменамі ці імкнецца да “затухання”? Ці, можа, ўвогуле ўжо скончыўся… Ці можна разлічваць на працяг перамоў і вызваленняў у выніку пагадненняў паміж Мінскам і ЗША? Ці атрымаецца ў Трампа калі не схіліць увесь ЕС да перамоў з рэжымам Лукашэнкі, то ўгаварыць хаця б нейкую з краін Балтыі дазволіць праз яе тэрыторыю транзіт беларускага калію? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны і ў правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч

    Mon, 21 Sep 2026 - 37min
  • 9964 - Выпадковая вайна: ці варта чакаць расійскіх удараў па краінах НАТА

    На тэрыторыі Беларусі ізноў запрацавалі рэтранслятары, якія накіроўваюць расійскія БПЛА на Украіну. На фоне навін пра атакі беспілотнікамі памежных пунктаў пропуску на заходняй украінскай мяжы гэта выклікае шмат пытанняў да лукашэнкаўскага рэжыму з боку Кіева. У той жа час у Літве ўпершыню збілі дрон, які быў нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне. Ці можна з упэўненасцю казаць пра ролю беларускага боку ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў эскалацыі і правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? Наколькі верагодныя “выпадковыя” расійскія ракетныя ўдары па Польшчы ці іншых краінах Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка

    Mon, 21 Sep 2026 - 39min
  • 9963 - Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября

    Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября by Euroradio

    Fri, 18 Sep 2026 - 34min
  • 9962 - Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая. “Minsk x Minga”: каб у Германіі ведалі і пра палітвязняў, і пра нашу культуру.

    Юбілейны V беларускі фестываль Minsk x Minga пройдзе ў Мюнхене 9–11 кастрычніка. Праграма, як звычайна, насычаная і разнастайная. Прычым разлічана не толькі на беларусаў, але і на нямецкую аўдыторыю. Да прыкладу, дыскусія, якой распачынаецца фестываль, праходзіць на беларускай і нямецкай мовах: пра “Доўгія рукі дыктатуры” будуць казаць нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, палітвязынка Кацярына Андрэева, а таксама Бэрбель Хайдэ Уль і Сабіна Ляйтхойзэр-Шнарэнбергель. Але ж не толькі лекцыямі адметны фэст: будуць канцэрты Светы Бень і Кацярыны Рыдлеўскай, празентацыі кніг і шмат чаго яшчэ… Чым адметная праграма сёлетняга фестывалю і якімі крытэрыямі кіраваліся, складаючы яе? Ці атрымліваецца прыцягваць увагу жыхароў Мюнхена і агулам Германіі да беларускай культуры? Якія складанасці паўставалі перад арганізатарамі гэтым разам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатаркі фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і Хрысціна Дарапей

    Fri, 18 Sep 2026 - 42min
Mostrar más episodios