Filtrar por gênero

euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

10009 - І што?
0:00 / 0:00
1x
  • 10009 - І што?

    Агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак"

    Fri, 02 Oct 2026 - 31min
  • 10008 - Мужчыны выходзяць на пенсію і паміраюць — Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября

    Мужчыны выходзяць на пенсію і паміраюць — Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября by Euroradio

    Fri, 02 Oct 2026 - 32min
  • 10007 - Антон Пянькоўскі. Ці застанецца Коўл на сваёй пасадзе і ці працягне вызваляць палітвязняў?

    Спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з нецярплівасцю чакаюць у Мінску. Нецярплівасць Лукашэнкі звязана з магчымасцямі новых эканамічных бонусаў і “плюшак”, якія ён атрымае наўзамен вызваленых палітвязняў. Палітвязні і іх сваякі чакаюць ягонага прыезду, бо гэта можа азначаць вызваленне людзей. Але ёсць некалькі нюансаў. Па-першае, у Коўла завяршаецца тэрмін знаходжання на пазіцыі спецпасланніка па Беларусі. Па-другое, кажуць, што Трамп хоча, каб ён заняўся вызваленнем і расійскіх палітвязняў. Адпаведна, ёсць тыя, хто перакананы — больш мы Коўла ў Мінску не пабачым. Ну, можа, калі толькі адзін апошні раз… Ці варта разлічваць, што Коўл па-ранейшаму будзе спецпасланнікам — як працуе механізм падаўжэння яго паўнамоцтваў? Пра што сведчыць пашырэнне яго паўнамоцтваў перамоўшчыка і вызваліцеля палітвязняў на Расію? Ці не застануцца беларускія палітвязні па-за ўвагай Коўла і Трампа, калі працэс у Расіі пойдзе паспяхова? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі

    Fri, 02 Oct 2026 - 43min
  • 10006 - Яўген Магда. Зерне ў абмен на прабачэнне: ці пагодзіцца Кіеў сесці за адзін стол з Лукашэнкам?

    Апошнімі днямі зноў пачалі гучаць заявы пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія час ад часу пачынаюць працаваць і скіроўваць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Адначасова пад атаку цяпер ужо ўкраінскіх дронаў трапляюць пункты пропуску на беларуска-расійскай мяжы. З іншага боку, Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата, чыя хамская эскапада ў бок Украіны была такой скандальнай, што нават дзяржпрапаганда прыбрала яе са сваіх рэсурсаў. Ідуць размовы пра магчымую здзелку, пры якой праз балтыйскія еўрапейскія парты пойдзе беларускі калій — у абмен на магчымасць гэтым жа шляхам без перашкод везці ўкраінскае зерне. Ці варта чакаць новага ўльтыматуму ад Зяленскага ў адрас Лукашэнкі, ці гэтым разам ультыматум адразу агучыць Мадзьяр? Якое значэнне мае сустрэча на палях Генасамблеі ААН Ціханоўскай і Сібігі? Чаму ва Украіне ніяк не вырашаюцца пытанні беларусаў з легалізацыяй, выплатамі і гэтак далей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда

    Fri, 02 Oct 2026 - 42min
  • 10005 - Аляксандр Кныровіч. Беларусы сапраўды плацяць мала падаткаў? Як бы не так!

    Лукашэнка хваліцца, што беларусы плацяць мала падаткаў. Маўляў, можна было б зрабіць "як на Захадзе", але тады вы б адразу пачалі прасіцца назад, у "сацыяльна арыентаваную дзяржаву". Блогер Аляксандр Кныровіч вырашыў разабрацца з гэтым папулісцкім наратывам. Таксама пагаворым пра тое, чаму беларусы (і асабліва беларускія мужчыны) так мала жывуць. І пра гендарную роўнасць у беларускіх дэмсілах. А на дэсерт — сем прэтэнзій Кныровіча да Лукашэнкі і, калі паспеем, даследаванне Цэнтра новых ідэяў пра беларускія эліты, ад якога камяня на камяні не пакінуў Сяргей Чалы

    Fri, 02 Oct 2026 - 38min
Mostrar mais episódios