Podcasts by Category

Праз космас

Праз космас

Цімафей

Падкаст «Праз космас» - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове.

91 - Падкаст «Праз космас» - Выпуск #60
0:00 / 0:00
1x
  • 91 - Падкаст «Праз космас» - Выпуск #60

    Вітаю! Гэта Цімафей і шасцідзесяты выпуск падкаста «Праз космас» з аглядам навін. У гэтым эпізодзе: Voyager 1 нарэшце патэлефанаваў дадому, самая масіўная чорная дзірка Млечнага Шляху, адказ на пытанне як Плутон атрымаў сваё сэрца, новы сонечны ветразь NASA, будучыня падкаста ды іншае. 0:00 Уступленне. 0:36 Voyager 1 нарэшце патэлефанаваў дадому пасля 5 месяцаў адсутнасці сувязі. 05:58 Самая масіўная чорная дзірка Млечнага Шляху знаходзіцца ўсяго ў 2000 светлавых гадах ад нас. 08:27 Як Плутон атрымаў сваё сэрца? У вучоных ёсць адказ. 12:24 Каманда Ingenuity загружае канчатковыя дадзеныя з марсіянскага верталёта. Місія скончана. 15:52 Новы сонечны ветразь NASA запушчаны і разгорнуты. 19:20 Статыстыка і будучыня падкаста. Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee Калі ласка, падпісвайцеся на сацыяльныя сеткі падкаста: Instagram | Twitter | YouTube | Telegram | TikTok

    Sun, 28 Apr 2024
  • 90 - Падкаст «Праз космас» - Выпуск #59

    Вітаю! Гэта Цімафей і пяцьдзясят дзявяты выпуск падкаста «Праз космас» з аглядам навін. У гэтым эпізодзе: сталі вядомыя кампаніі, якія распрацую новыя месяцаходы, Euclid вырашыў праблему з абледзяненнем, японскі карабель SLIM перажыў другую ноч на Месяцы, новае падарожжа Curiosity ды іншае. 0:00 Уступленне. 0:35 NASA выбрала 3 каманды для працы над усюдыходам. 08:01 Інструменты Euclid для барацьбы з абледзяненнем спрацавалі. 11:01 Японскі карабель SLIM перажыў другую ноч на Месяцы. 13:53 Curiosity дасягнуў старажытнага канала, які мог быць утвораны вадой. 18:35 Падзеі наступных тыдняў. Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee Калі ласка, падпісвайцеся на сацыяльныя сеткі падкаста: Instagram | Twitter | YouTube | Telegram | TikTok

    Sun, 07 Apr 2024
  • 89 - Падкаст «Праз космас» - Выпуск #58

    Вітаю! Гэта Цімафей і пяцьдзясят восьмы выпуск падкаста «Праз космас» з аглядам навін. У гэтым эпізодзе: трэці выпрабавальны палёт Starship, Марс хаваў ад нас яшчэ адзін гіганцкі вулкан, NASA плануе закрыць адну з вялікіх касмічных абсерваторый, сонечнае зацьменне  ды іншае. 0:00 Уступленне. 0:34 Starship IFT-3. 05:16 Марс хаваў яшчэ адзін гіганцкі вулкан. 07:57 NASA плануе закрыць адну з вялікіх абсерваторый дзеля эканоміі грошай. 11:43 Набліжаецца поўнае сонечнае зацьменне. 14:37 Тэлескоп "Цёмнага сусвету" Euclid пакрываецца лёдам на адлегласці ў мільён кіламетраў ад Зямлі. 18:33 Падзеі наступных тыдняў. Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee Калі ласка, падпісвайцеся на сацыяльныя сеткі падкаста: Instagram | Twitter | YouTube | Telegram | TikTok

    Tue, 26 Mar 2024
  • 88 - Падкаст «Праз космас» - Выпуск #57

    Вітаю! Гэта Цімафей і пяцьдзесят шосты выпуск падкаста «Праз космас» з аглядам навін. У гэтым эпізодзе: Crew-8 прыбыў на МКС, нягледзячы на праблему з капсулай, астэроід Apophis рызыкоўна блізка праляціць каля Зямлі ў 2029 годзе, NASA будзе выкарыстоўваць камеры Nikon на Месяцы, дата трэцяга выпрабавальнага палёту Starship ды іншае. 0:00 Уступленне. 0:41 Crew-8 прыбыў на МКС, нягледзячы на трэшчыну ў капсуле. 06:03 Астэроід Apophis праляціць міма Зямлі ў 2029 годзе - ці ёсць рызыка сутыкнення? 09:48 NASA будзе выкарыстоўваць камеры Nikon, каб дапамагчы астранаўтам Artemis сфатаграфаваць Месяц. 13:00 Кітай плануе даставіць астранаўтаў на Месяц да 2030 года. 16:43 Падзеі наступных тыдняў. Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee Калі ласка, падпісвайцеся на сацыяльныя сеткі падкаста: Instagram | Twitter | YouTube | Telegram | TikTok

    Sun, 10 Mar 2024
  • 87 - Падкаст «Праз космас» - Выпуск #56

    Вітаю! Гэта Цімафей і пяцьдзесят шосты выпуск падкаста «Праз космас» з аглядам навін. У гэтым эпізодзе: першы прыватны модуль на Месяцы, капсула з вырашчаным у космасе супрацьвірусным прэпаратам вярнулася на Зямлю, Voyager-1 адчувае сябе не вельмі добра ды іншае. 0:00 Уступленне. 0:33 Амерыканская прыватная кампанія Intuitive Machines 22 лютага здзейсніла гістарычную пасадку на Месяц. 10:38 Прыватная касмічная капсула Varda вярнулася на Зямлю з вырашчаным у космасе супрацьвірусным прэпаратам на борце. 14:28 Міжзорны касмічны карабель NASA Voyager-1 адчувае сябе не вельмі добра. 19:07 Падзеі наступных тыдняў. Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee Калі ласка, падпісвайцеся на сацыяльныя сеткі падкаста: Instagram | Twitter | YouTube | Telegram | TikTok

    Sun, 25 Feb 2024
Show More Episodes